Грамадства11

Швед запатрабаваў завесці крыміналку за ўцечку інфармацыі пасля сустрэчы з «Рухам маці — 328»

Міліцыя па-ранейшаму пераследуе актывістак руху.

Андрэй Швед. Фота: БелТА

Пасля Новага года іх зноў абтэлефаноўваюць, выклікаюць на допыты і правяраюць тэлефоны. Сілавікі спрабуюць выявіць адміністратараў сацсетак і тэлеграм-каналаў, якія аб'ядноўваюць сваякоў асуджаных, паведамляе Mayday.team.

5 снежня супрацоўнікі міліцыі прымусілі ліквідаваць вайбер-чат грамадзянскай ініцыятывы «Маці 328», у якім размаўлялі сваякі асуджаных за нарказлачынствы. Цяпер жа яны вядуць пошук тых, хто ў гэтым чаце быў. Сілавікоў цікавяць далейшыя планы сваякоў асуджаных, якія змагаюцца за змяншэнне тэрмінаў зняволення па артыкуле 328.

Паралельна ідзе ціск і на адміністратараў іншых пляцовак. Так, прымусілі выдаліць чат мазырскай папраўчай калоніі №20. Сілавікі вылічылі адміністратара, і аператыўны работнік прыгразіў рэпрэсіямі сваяку, які знаходзіцца ў зняволенні.

Вядома, што ў чэрвені мінулага года, пасля сустрэчы з «Маці-328» на выязным прыёме генпракурора Андрэя Шведа, апошні запатрабаваў завесці крымінальную справу па факце ўцечкі інфармацыі ў паблікі і СМІ, якія цяперашні рэжым незаконна абвясціў «экстрэмісцкімі».

Каментары1

  • No
    15.01.2024
    Да смяротнай кары праз павешанне былі прысуджаны 12 нацысцкіх злачынцаў:
    Герынг, Рыбентроп, Кайтэль, Кальтэнбрунэр, Розенберг, Франк, Фрык, Штрейхель, Заўкель, Ёдль, Зэйс-Інкварт

    Лукашэнку, Шведа, Карпянкова, Паўлючэнку, Балабу, Азаронка, і шмат іншых лукашыстаў чакае тое самае

Цяпер чытаюць

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы18

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Індыі браты-блізнюкі ажаніліся з сёстрамі-блізніцамі. Вяселле правялі святары-блізнюкі2

У Мексіцы выратавалі рыбака, які 15 дзён правёў у падводнай пячоры без ежы

На пляжы пад Браславам сфатаграфавалі вельмі рэдкую птушку

У Смаргонскім раёне 9‑гадовы хлопчык спаліў 450 тон саломы5

Расійская ракета «Бандэроль» заляцела ў Малдову і там выбухнула4

Жанчына шукае праз «Куфар» жывую андатру. Навошта?4

Ці могуць мужчыне адмовіць у дэкрэтным адпачынку па доглядзе за дзіцём?

Група «чалавекаў-павукоў» паўтарыла легендарную мемную сцэну ў цэнтры Мінска4

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы18

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць