У Турцыі затрымалі ізраільскага футбаліста. На матчы ён сімвалічна выступіў у падтрымку Ізраіля
Ізраільскі паўабаронца футбольнага клуба «Антальяспор» Сагіў Ехезкель затрыманы па абвінавачванні ў «публічным распальванні варожасці і нянавісці». Пра гэта паведаміў міністр юстыцыі Турцыі Йылмаз Тунч.
З ягоных слоў, 28-гадовага футбаліста затрымалі «з-за ягоных безадказных дзеянняў у падтрымку разні, учыненай Ізраілем у сектары Газа».
14 студзеня Сагіў Ехезкель забіў гол падчас матчу «Антальяспор» — «Трабзанспор», пасля чаго паказаў на павязку на руцэ з надпісам «100 дзён. 7.10» і выявай зоркі Давіда (14 студзеня споўнілася 100 дзён з моманту нападу групоўкі ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 года), піша «Медуза».
Sagiv Jehezkel, Israeli international for Turkish club Antalyaspor, celebrated his goal by showing the bandage on his arm where it reads; “100th day of October 7.”
He has subsequently been excluded from the squad by the Antalyaspor president. pic.twitter.com/IvVvZLTpxE
У паліцыі, як паведамляе ізраільская газета «Едзіот Ахранот», Ехезкель заявіў, што не збіраўся нікога правакаваць, а паказаў жэст, бо выступае супраць вайны.
Пасля матчу кіраўніцтва клуба «Антальяспор» абвясціла, што выключыла Ехезкеля са складу каманды і вырашыла скасаваць з ім кантракт. У клубе абвінавацілі спартоўца ў тым, што ён выступіў «супраць нацыянальных каштоўнасцяў» Турцыі.
Былы прэм'ер-міністр Ізраіля Нафталі Бенет публічна асудзіў дзеянні Турцыі: «Гэта Турцыя 2024 года. Ганьба табе, турэцкі ўрад».
Улады Ізраіля робяць захады, каб дамагчыся вызвалення Ехезкеля, паведамляе The Times of Israel, не ўдакладняючы падрабязнасці.
Ездзілі шукаць нават у БССР, а неапазнанае цела 30 гадоў ляжала ў спецсховішчы. Новыя дэталі загадкавага знікнення ў ЗША беларускага пісьменніка Міколы Цэлеша
Каментары
Ну,калі Турцыя фактычна ўхваліла атаку на Ізраіль, а ў гісторыі генацыд армянаў і грэкаў (якія яна за генацыд не знае), дык фактычна так і ёсьць