Здарэнні44

У Гданьску беларус стрэліў украінскаму сябру ў патыліцу. Куля захрасла ў галаве, а хлопцы працягнулі піць

Польская паліцыя затрымала 23-гадовага грамадзяніна Беларусі, які падчас вечарынкі выпадкова стрэліў з пнеўматычнага пісталета ў 28-гадовага сябра з Украіны.

Затрыманы беларус. Фота: pomorska.policja.gov.pl

У нядзелю 7 студзеня дзяжурны доктар аднаго са шпіталяў Гданьска паведаміў паліцыі, што да іх звярнуўся грамадзянін Украіны з куляй у патыліцы. Праз гадзіну быў затрыманы 23-гадовы грамадзянін Беларусі, піша паліцыя Паморскага ваяводства.

Аказалася, што калі хлопцы пілі разам, беларус стаў паказваць сябру пісталет. Ён перазарадзіў яго і выпадкова стрэліў сябру ў галаву. Пасля гэтага мужчыны працягнулі распіваць спіртное, піша паліцыя.

Але на наступны дзень, калі пацярпеламу стала горш, беларускі сябар адвёз яго ў бальніцу хуткай дапамогі.

Беларуса затрымалі. Яму пагражае да 3 гадоў зняволення.

Каментары4

  • Satan
    10.01.2024
    Омрышта93к,
    Угу
  • дзед
    10.01.2024
    Што за людзі пайшлі, ні піць, ні страляць не ўмеюць.
  • Канспіроляг
    10.01.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара8

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара

Усе навіны →
Усе навіны

Пад ціскам грамадскасці Трамп адмяніў жывую трансляцыю расстрэлу злачынцы, асуджанага да смяротнага пакарання5

Навукоўцы прасачылі, як смерць аднаго слана можа ўплываць на экасістэму1

У Расіі знялі шалёна папулярны серыял пра ядзерныя вучэнні, у якіх удзельнічалі беларусы. Вось што не так з «Паўраспадам»22

Расія за паўтара месяца пабудавала на мяжы з Украінай буйную базу для ўдараў па ёй11

Нарвегія збіраецца дазволіць свайму суверэннаму фонду дабрабыту інвеставаць у стварэнне ядзернай зброі

Беларуска знайшла сваё фота да і пасля пластычнай аперацыі ў сацсетках доктара. Згоды ў яе не пыталіся2

«А-100» прывязала цэны на аўтамабільных мыйнях да таго, якое надвор'е1

У Рэчыцкім раёне браканьеры нацкоўвалі паляўнічых сабак на безабароннае ласяня ВІДЭА4

Міністэрства фінансаў ЗША аштрафавала Bank of America за парушэнні санкцый, у тым ліку супраць Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара8

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць