Свет33

«Неверагодна, што гэта адбываецца так блізка ад мяжы НАТА і ЕС». Польскі прэзідэнт на саміце ААН згадаў пра беларускіх палітвязняў

Выступаючы на саміце ААН з нагоды 75-й гадавіны прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда закрануў сітуацыю ў Беларусі і заклікаў міжнародную супольнасць супрацьстаяць несправядлівым палітычным судовым працэсам.

Анджэй Дуда. Фота: Spencer Platt/Getty Images

«Паводле апошніх даных, сёння там каля 5 тысяч палітвязняў. Сярод палітычных зняволеных — паляк паводле паходжання, грамадзянін Беларусі, журналіст, асуджаны на 8 гадоў зняволення, Анджэй Пачобут. У канцы лістапада ў Беларусі былі затрыманыя два польскія святары: Генрых Акалатовіч і Вячаслаў Пялінак», — заявіў Дуда.

Пры гэтым польскі прэзідэнт адзначыў, што ягоная краіна выкарыстоўвае ўсе дыпламатычныя сродкі для вызвалення польскіх грамадзян, якія ўтрымліваюцца ў Беларусі.

«На жаль, яны абсалютна неэфектыўныя. Гэтыя асобы, як і многія іншыя, былі асуджаныя на падставе лжывых паказанняў, падчас інсцэніраваных судоў, вынікі якіх вядомыя яшчэ да іх пачатку», — сказаў Дуда. І падкрэсліў:

«Міжнародная супольнасць павінна рашуча супрацьстаяць гэтаму і асудзіць такія ганебныя дзеянні».

«Неверагодна, што гэта адбываецца так блізка ад мяжы НАТА і ЕС, што камеры катаванняў усё яшчэ існуюць у XXI стагоддзі ў краіне, якая знаходзіцца непасрэдна за нашымі межамі, і няма ніякага кантакту з людзьмі, якія сядзяць у турмах, як гэта ёсць у справе Анджэя Пачобута. Нават самыя блізкія сваякі доўгі час не могуць звязацца з ім, і на дадзены момант мы дакладна не ведаем, які яго лёс. Некалькі месяцаў не было сувязі, і сёння мы не ведаем, жывы ён ці мёртвы. Спадзяемся, спадзяемся, што ён будзе вызвалены», — падкрэсліў прэзідэнт Польшчы.

Каментары3

  • Утёрлись и молчите, не позорьтесь
    12.12.2023
    Так вы же, постоянно, хотите вернуться в 2008 год, чтобы делать деньги с путиным.
    Вы не готовы, не хотите и не можете принять новую реальность и защищать свои ценности и взгляды всеми, доступными способами.
    Вон, Венесуэла, в подбрюшье США делает с Гаяной то, что делает путин с Украиной, на территории британского содружества и все утёрлись.
    Так и тут, лукашенко построил, даже не азиатский режим, а африканский в самом уродливом виде в центре Европы, в подбрюшье НАТО и ЕС, а вы утёрлись и ищете пути вернуться в совместный схематоз, вернуться в 2019 год.....
  • Кенія глядзіць на цябе з пагардай
    12.12.2023
    Утёрлись и молчите, не позорьтесь, які азіяцкі, ванька? Класічны русскій мір ён пабудаваў, з царом ды халопамі. А вы, рускамірныя, яму дапамагалі ўсю дарогу. 
  • Тигусигальпа
    13.12.2023
    Кенія глядзіць на цябе з пагардай, ..... расист, сядзи не выкалвайся - я з Кении родам!

Цяпер чытаюць

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях9

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях

Усе навіны →
Усе навіны

Да прыходу еўрапейцаў у Аўстраліі магло жыць нашмат больш людзей, чым лічылася. Потым зніклі 93%4

«Працую, але не магу купіць ежу». У айцішніка ў Польшчы скончыўся тэрмін дзеяння пашпарта — зараз ён у пастцы33

Пакуль беларуска гасцявала ў Мінску, у яе дом у Іспаніі спрабавалі залезці акупасы24

У Варшаве затрымалі 69‑гадовага паляка ў справе нападу на беларуску Марыну Нікандрыну10

Індыя рыхтуецца ўдвая скараціць закупкі расійскай нафты праз пякельныя санкцыі ЗША5

На вайне ва Украіне нечакана азалаціўся і Кыргызстан21

Толькі па адным Смалявіцкім раёне зараз сноўдае 15 мядзведзяў6

«Капейкі заплаціць не могуць». Лукашэнка абурыўся пратэрмінаванымі запазычанасцямі за арэнднае жыллё17

Былы мэр Белгарада загінуў на вайне ва Украіне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях9

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць