Грамадства22

Ціханоўская павіншавала Туска з абраннем на пасаду прэм'ера Польшчы

«Спадзяюся на шчыльнае супрацоўніцтва і ўмацаванне польска-беларускіх адносінаў», — напісала беларуская нацыянальная лідарка.

Святлана Ціханоўская і Дональд Туск. Фота: ОСЦ

Святлана Ціханоўская павіншавала лідара «Грамадзянскай платформы» Дональда Туска з прызначэннем на пасаду прэм’ер-міністра Польшчы.

«Паважаны спадар Туск, віншую з абраннем на пасаду прэм’ер-міністра Польшчы. Я ўдзячная вам за ўсю дапамогу, якую вы аказвалі Беларусі на працягу доўгіх гадоў. І спадзяюся на шчыльнае супрацоўніцтва, якое паскорыць дэмакратычныя працэсы ў нашай краіне. Асабліва важна для нас вызваленне ўсіх палітвязняў, у тым ліку журналіста Андрэя Пачобута.

Я ўпэўненая, што вашае лідарства і здольнасць да стратэгічнага бачання будуць моцным стымулам для ўмацавання і развіцця польска-беларускіх адносінаў», — гаворыцца ў віншаванні.

***

Лідар апазіцыйнай дагэтуль «Грамадзянскай платформы» Дональд Туск быў учора зацверджаны на пасаду прэм'ер-міністра Польшчы. Васьмігадовае кіраванне «Закона і справядлівасці» скончылася.

«Хачу падзякаваць полькам і палякам — тым, хто ўсе гэтыя гады не губляў веры, што ўсё наладзіцца і мы выганім цемру. З заўтрашняга дня мы выправім тое, што было зроблена, каб кожны адчуваў сябе ў Польшчы як дома», — заявіў учора Туск.

Сёння, 12 снежня, Дональд Туск пакажа сваю праграму і склад урада, пасля чаго ў Сейме адбудзецца яшчэ адно галасаванне. Афіцыйна Дональд Туск зойме пасаду прэм'ера, калі яго прысягу прыме прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.

Каментары2

  • ))
    12.12.2023
    Пэўна хоча падзяліцца досьведам як быць на чале паўмільённай аўдыторыі і за 3,5 гады ўсіх прыільнікаў разгубіць. Хай больш сустракаецца, гаваращая галава 30 год сустракалася і жыла за рахунак падаткаплацельшчыкаў
  • mikola
    12.12.2023
    Udaczy ! Usio u Jago atrymaeca !

Цяпер чытаюць

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кыргызстане на вышыні 4500 метраў знайшлі рэчы зніклых беларускіх альпіністаў

Наступнае «Еўрабачанне» пройдзе ў балгарскім Бургасе

Расійская пенсіянерка пераканала студэнта, што на ім смяротныя сурокі, і забрала грошы. А пасля чатыры гады хавалася ў Беларусі1

Дроны атакавалі Маскву і Ленінградскую вобласць2

Статкевіч: Чаму ў іх 80, а ў нас 205

Памёр купалавец Мікалай Кучыц2

Міліцэйскага начальніка з Ляхавічаў пакаралі за тое, што адказаў Случаку па-руску6

У Віцебску жанчына павесіла ў пад'ездзе непатрэбную карціну і не ведала, што яна шэдэўр4

Мінскае «Дынама» і «МЛ Віцебск» вылецелі з еўракубкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць