«Праект» дэталёва прааналізаваў, калі Пуцін трымаў дыстанцыю з суразмоўцамі, а калі не. Але на высновы не наважыўся
Выданне «Праект» прааналізавала дзейнасць прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна за апошні год. Журналісты паспрабавалі разабрацца, чаму ў адных выпадках Пуцін падчас публічных мерапрыемстваў знаходзіцца на вялікай дыстанцыі ад суразмоўцаў, а падчас другіх гэтай дыстанцыі няма.
Як падлічылі журналісты, з 1 лістапада 2022 года па 31 кастрычніка 2023 года Пуцін удзельнічаў у 521 афіцыйным мерапрыемстве.
На 43% сустрэч, сцвярджаюць аўтары, добра бачна, што Пуцін так ці інакш трымаецца на дыстанцыі ад сваіх суразмоўцаў (выступае па відэасувязі альбо знаходзіцца ад аўдыторыі на адлегласці як мінімум некалькі метраў).
У 36% выпадкаў Пуцін не дыстанцыяваўся ад удзельнікаў мерапрыемстваў, аднак яны, па даных «Праекту», перад сустрэчай з прэзідэнтам, знаходзіліся на каранціне. Людзі, якія ўвесь час суправаджаюць кіраўніка дзяржавы, праводзяць час у так званай «чыстай зоне», гэта значыць у пансіянаце, дзе жывуць і працуюць толькі людзі, якія прайшлі каранцін.
У 21% выпадкаў Пуцін, па падліках «Праекту», блізка кантактаваў з людзьмі, якія не сядзелі на каранціне. Гаворка ідзе аб замежных візітах, сустрэчах з замежнымі лідарамі, а таксама выпадкамі «спантанных» зносін Пуціна з людзьмі на вуліцах пасля нейкіх мерапрыемстваў.
У цэлым заканамернасць «Праекту» вывесці не ўдалося.
Выданне толькі згадвае чуткі пра існаванне двайнікоў Пуціна. Як сцвярджае «Праект», нават некаторыя журналісты крамлёўскага пула дапускаюць існаванне двайнікоў.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары
еинный?