Музыка33

«Былых панкаў не бывае». Плэйліст блогеркі Лізы Ветравай

«Наша Ніва» працягвае расказваць, што слухаюць вядомыя беларусы. Сёння — плэйліст блогеркі Лізы Ветравай (93 тысячы падпісчыкаў у тыктоку): дзяўчына расказала нам пра любоў да року, дзяцінства пад «Разбітае сэрца пацана» і песні, якія могуць зрабіць балюча.

Фота: li_vetrava / Instagram

«Усё, што нам трэба — гэта вера»

Ліза адзначае, што ў яе малады плэйліст, бо сёлета дзяўчына перайшла на Youtube Music, і амаль уся музыка ў ім дададзеная нядаўна. Somebody Told Me ад гурта The Killers — першы трэк, які туды трапіў. З дзяцінства Ліза любіць гэты гурт, і ён выпаў ёй ў рэкамендацыях.

Блогерка прызнаецца, што цяжкія трэкі — яе любімыя: «З дзяцінства слухаю рок. Калісьці нават адносіла сябе да панкаў, а былых панкаў не існуе (смяецца). Самы цяжкі трэк з дзяцінства? Першае, што прыходзіць у галаву — Metallica і іх песня Die, Die, My Darling, а таксама іх трэкі Master of Puppets і Nothing Else Matters. Таксама я шмат слухала Rammstein, але цяпер стараюся ад іх адмовіцца, бо [саліста гурта] Ціля Ліндэмана абвінавацілі ў гвалце. Чытала журналісцкія расследаванні пра гэта, але, мне падаецца, іх малавата, усё не да канца зразумела. Магу ўявіць, што такое магло здарыцца — магчыма, калі ты такі знакаміты, табе крыху зрывае галаву. Так што маю да Rammstein пытаннечкі і таму цяпер намагаюся іх не слухаць».

Ліза кажа, што не любіць рок, дзе «крычаць горлам», а вось больш меладычныя трэкі ёй даспадобы. Акрамя Metallica, дзяўчына дадае ў плэйліст Linkin Park, асабліва выдзяляе іх кампазіцыю In the End.

З нечаканага: блогерка — фанатка французскіх рок-опер і кампазіцый з іх. Напрыклад, гэта трэк Penser l’impossible з рок-оперы Mozart ці песня La gloire à mes genoux з Le rouge et le noir. Таксама ў яе плэйлісце песня Лілі Ален Fuck You з фільмаў пра Брыджыт Джонс, хаця самі фільмы дзяўчына не глядзела. Дзяўчына расказвае, што з-за мелодыі гэтая песня нагадвае ёй пра Каляды, у напружаны час здымкаў трэк дапамагае расслабіцца.

Што Ліза можа слухаць гадзінамі? Гэта трэк I Don’t Dance ад Sunrise Avenue: «Мне падабаецца, што гэта лёгкая музыка, якая мяне не напружвае, і я разумею, пра што там спяваюць. Гэтая песня добра пасуе пад мой настрой, слухаю яе на паўторы месяцы тры-чатыры. Слухаю ў іх і іншыя песні.

З англамоўных мне яшчэ падабаецца Random Hero, у іх ёсць песня Could You Be My Love. Яшчэ ў маім плэйлісце шмат The Rasmus, The Score, Green Day і My Chemical Romance». 

Добра, а якая песня найбольш выражае Лізу? Першае, што згадвае дзяўчына — песня Hurricane ад Thirty Seconds to Mars, а таксама іх жа End of All Days — другая кампазіцыя, і яе Ліза называе важнейшай. У беларускі нават ёсць татуіроўка са словамі адтуль — All We Need Is Faith, то-бок «усё, што нам трэба — гэта вера». Праўда, гэтая татуіроўка са словамі адтуль зробленая на эльфійскай мове, бо ў час, калі Ліза яе рабіла, яна фанацела па Толкіену. Хаця у End of All Days няпросты тэкст, гэтая песня дае надзею, адзначае Ліза. 

Ёсць у плэйлісце блогеркі і больш папсовыя рэчы, але і яны падабраныя з густам. Напрыклад, гэта песня Bonnie and Clyde ад кітайскай спявачкі Yuqi ці італьянскі гурт Måneskin, які стаў вядомым пасля перамогі на Еўрабачанні. У італьянцаў дзяўчына ўпадабала песню L’Altra Dimensione. Яшчэ адзін папсовы трэк ад Лізы — французская спявачка Zaz, песня Cette journée.

«Кажуць, песні не могуць зрабіць балюча, але пад гэты альбом я тры разы плакала»

Але дзяўчына зусім не абмяжоўваецца замежнікамі: «Слухаю таксама шмат беларускага, і мне падаецца, што новы альбом «TAM» ад Leibonik — вельмі беларускі. Кажуць, што песні не могуць зрабіць балюча, але гэты альбом я слухала недзе тройчы і ўсе тры разы плакала. Мне вельмі падабаецца музыка Nizkiz, яны ў мяне чамусьці асацыююцца з 2020-2021 гадамі, але таксама іх слухаю, асабліва «Як спыняецца цішыня». NAVIBAND — проста супер, мне вельмі падабаецца іх песня «Іншымі» і тое, што яны зрабілі версію песні «Бяжы» па-ўкраінску.

Не слухаю глыбокі беларускі андэграўнд, бо не заўсёды маю час такое знайсці. Я падпісалася на беларускую спявачку Nevika і сачу за яе творчасцю — на маю думку, гэта вельмі файныя папсовыя трэкі, нам такога не хапала. Адкрыццём мінулага года для мяне быў гурт Nochy і іх альбом «Праз ціхі акіян», песня «Нашаманю» мне вельмі зайшла. А яшчэ ёсць іх трэк «Вечарынка» — слухаю яго, калі мне не хапае энергіі і трэба перазарадка. Пасля гэтай песні падпісалася на іх у сацсетках, каб не прапускаць тое, што яны робяць».

Кожная раніца ў Ветравай пачынаецца з трэка Pan ад Iva Sativa — вядомай беларускай выканаўцы, якая аб’ядноўвае хіп-хоп з фальклорнымі матывамі. З гэтага трэка пачалося знаёмства Лізы з творчасцю Івы. Блогерка характарызуе Pan як вельмі энергічную песню, што зараджае бадзёрасцю. 

«РСП пішуць мовай, якой мы гутарылі ў Гарадзеі»

Музыка Лізінага дзяцінства — «Разбітае сэрца пацана». Ветрава родам з Гарадзеі, і калі яна была падлеткам, у яе асяродку было вельмі модна трасяніць: «Тады стрэліла песня РСП «Розавы закат», а яна напісаная той мовай, якой мы гутарылі ў мястэчку, таму вельмі нам зайшла. Памятаю, як мы ўключалі гэты трэк на тэлефоне, хадзілі па мястэчку і спявалі яго».

Тое, што РСП робяць цяпер, таксама адгукаецца дзяўчыне: яна называе трэкі «Ровар», «Бег». Апошняя песня моцна нагадвае Ветравай 2020-ты, бо тады «шмат даводзілася бегаць». Ліза не знаходзіць у РСП ні аднаго трэка, які ёй не падабаецца — усё ж такі гэта ўлюбёны гурт яе дзяцінства. Яшчэ адзін беларускі твор з яе плэйліста — Promni ад Syndrom Samazvanca, гурта, што, паводле блогеркі, здзівіў яе сваёй творчасцю.

Слухае Ліза і ўкраінскую музыку, але не ўсё ёй падыходзіць: «Пасля 24 лютага 2022-га, калі я выязджала з Украіны, слухала ўкраінскі гурт «Антитіла», і цяпер мне іх слухаць складана, бо трохі трыгерыць. Мне вельмі падабаецца тое, што робіць Надзя Дарафеева, у яе вельмі энергічныя, пазітыўныя, простыя трэкі, якія класна слухаць, калі ты стамляешся або табе трэба падтрымаць свой настрой. Асабліва мне даспадобы песня «Щоб не зійти з розуму»

Яшчэ з украінцаў адзначу Арцёма Піваварава, нават была на яго канцэрце. У яго ёсць праект, дзе ён бярэ вершы ўкраінскіх класікаў і робіць з іх файныя сучасныя трэкі, якія становяцца вельмі папулярнымі. Гэта моцна, я б хацела, каб і ў Беларусі быў такі выканаўца. Можна паслухаць іх дуэт з Надзяй Дарафеевай «Думи», дуэт з Насцяй Каменскіх «Там у тополі», «Очі». Зараз ён мае адносна новы трэк «Ти знаєш, що ти людина».

Любоў да року выклікала ў Лізы і захапленне класічнай музыкай у сучаснай апрацоўцы. Да прыкладу, гэта Бетховен, Бах і Вівальдзі, або, напрыклад, прыгожае танга. Такія рэчы, дзеліцца беларуска, чамусьці нагадваюць ёй рок, і пад гэта дзяўчыне камфортна працаваць. Класічная музыка, расказвае Ліза, дапамагае ёй канцэнтраваць думкі на працы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Што слухае Саша Івулін — плэйліст

Украінка з расійскім пашпартам збірае «Мінск-Арэну». Тры разы запар

Што слухаць па-беларуску? Топ папулярных песень у Spotify на роднай мове ПЛЭЙЛІСТ

Каментары3

  • Noname
    17.12.2023
    А хто гэта?
  • Ыва
    17.12.2023
    Noname , напэўна, нехта з новых эмігрантаў
  • Ліза Ветрава
    17.12.2023
    Noname, яна папулярызуе беларускую мову ў тыктоку і інстаграме.

Цяпер чытаюць

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»2

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Усе навіны →
Усе навіны

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля11

На матч медыялігі ў Мінску прададзена 27 тысяч квіткоў2

Вядучая СТБ каталася на расійскіх нумарах, якія нехта прыляпіў на скотч — і не ведала пра гэта. Цуд растлумачылі ў 1024

Трупы хатніх жывёл пачалі знаходзіць у Мінску2

Выступ гурта «Тэхналогія», які планаваўся сёння ў Плешчаніцах, адменены3

Кучук: Я два разы плакаў у камеры наўзрыд, каб зняць псіхалагічную напругу

Ціханоўская ляціць у ЗША. Што там плануецца?13

У вёсцы пад Мінскам прадаюць катэдж з лазняй, падобнай на гасцінічны нумар1

У манастыр Наталля Пяткевіч падабрала да хустачкі французскае паліто18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»2

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць