Грамадства3131

«Заклікаю ўсіх, каму дарагая Беларусь, пайсці разам са мной». Пракопʼеў пачынае палітычную карʼеру і ідзе ў Каардынацыйную раду

Бізнэсовец Вадзім Пракопʼеў пачынае палітычную карʼеру і збіраецца прыняць удзел у выбарах у Каардынацыйную раду. Чаму вырашыў ісці ў палітыку і якія ў яго планы, ён распавёў «Люстэрку».

Вадзім Пракоп'еў. Скрыншот відэа TOK_talk / YouTube

Вадзім Пракопʼеў кажа, што ісці ў палітыку яго матываваў «вакуум лідарства, які ўтварыўся ў нашым дэмакратычным руху».

— Цяпер у нас, беларусаў, няма субʼекта, які б біўся за незалежнасць Беларусі за сталом будучых мірных перамоваў, — заявіў Вадзім Пракоп'еў. — Справы ідуць дрэнна, верагоднасць негатыўнага сцэнара — прыстойная. Калі нам, нашым дзецям і ўнукам патрэбная жывая Беларусь, то трэба браць ініцыятыву ў свае рукі і дзейнічаць.

Для гэтага, на задумку Пракопʼева, грамадству патрэбны дзве апоры: масавы народны рух і працаздольны протапарламент. З функцыяй апошняга, кажа экс-рэстаратар, цалкам справіцца Каардынацыйная рада:

— Смяяцца не спяшайцеся. Гэта будзе менавіта новая Каардынацыйная рада, дзе збяруцца прадстаўнікі, вылучаныя і абраныя беларусамі. Магчыма, сярод іх буду і я. Я пайду на гэтыя выбары і я заклікаю ўсіх, каму дарагая Беларусь, пайсці разам са мной.

Што да масавага народнага руху, пра які казаў Пракопʼеў, то, паводле яго слоў, ствараць новую палітычную сілу альбо далучацца да ўжо дзейнай ён не плануе.

Але мае намер абапірацца на дыяспары беларусаў за мяжой. Для гэтага яшчэ з пачатку лістапада Пракоп'еў разам з прадстаўніком Абʼяднанага пераходнага кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерыем Сахашчыкам і спікерам Каардынацыйнай рады Андрэем Ягоравым удзельнічаў у сустрэчах з прадстаўнікамі беларускіх дыяспар у некалькіх гарадах Польшчы, Германіі і ЗША.

— Ініцыятывы там шмат, ідэй — звышдастаткова, людзей — патэнцыйна сотня тысяч, а можа, і больш, усё залежыць толькі ад нас, — кажа Пракопʼеў. — Дыяспары гатовыя дзейнічаць, ім патрэбны інструмент. Рух і новая Каардынацыйная рада — вось найкарацейшы шлях да новага лідарства.

Ці не збіраецца ён скласці канкурэнцыю за лідарства ў дэмакратычных сілах Беларусі Святлане Ціханоўскай? Новаспечаны палітык кажа, што такой мэты ў яго пакуль няма:

— Частка нашага дэмакратычнага руху чамусьці лічыць, што перамагчы Лукашэнку можна толькі пасля перамогі над Ціханоўскай. Я да гэтай групы людзей не належу. Я лічу за лепшае канцэнтравацца на іншым — на Беларусі і беларусах, на размове з актывістамі ў дыяспарах, на выбарах у новую Каардынацыйную раду, на дыялогу з людзьмі ў Беларусі, на стварэнні масавага руху.

Паўнамоцтвы цяперашняга складу Каардынацыйнай рады заканчваюцца 8 лютага 2024 года. Рашэнне аб тым, у якім фармаце пройдуць выбары ў гэтую структуру, яго сябры прымуць 8 снежня 2023 года.

Каментары31

  • даведка
    20.11.2023
    Прокопьев возглавит комиссию по национальной безопасности и международным делам парламента в изгнании.
  • не такі як ёсць
    20.11.2023
    Вероятный , гэта паважаны некалі рэсурс, які пасля смерці свайго стваральніка ператварыўся ў амёбу. Дагэтуль дарэчы пішуць па-макшанску
  • З Бабруйска
    20.11.2023
    Куды ўсім пайсці? У Каардынацыйную раду? 🤔

Цяпер чытаюць

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону69

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Усе навіны →
Усе навіны

Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы

Беларускія фуры стаяць у шматкіламетровых чэргах на мяжы Расіі і Казахстана2

Лукашэнка хоча на грошы, якія засталіся ад будаўніцтва АЭС, пабудаваць яшчэ адзін блок

Трамп запатрабаваў ад Эрдагана спыніць закупкі расійскай нафты

«Уладзімір Уладзіміравіч нічога не хавае ад мяне». Лукашэнка ў Маскве дэманстраваў даверлівыя адносіны з Пуціным

Лукашэнка ўжо ўгаворвае Зяленскага сустрэцца і называе на імя па бацьку23

У змаганні з карупцыяй сілавікі страцілі «асобныя станоўчыя тэндэнцыі»2

Стрыжака і Лявончыка прызналі «тэрарыстамі»5

Стаў вядомы жорсткі прысуд былому начальніку цэха «Гомсельмаша»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону69

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць