Усяго патроху55

У Польшчы адмянілі канцэрты гурта «Пошлая Молі» пасля хамскіх выказванняў яго саліста

Пра адмену канцэртаў у Гданьску, Варшаве, Кракаве, Познані і Уроцлаве, запланаваных на лістапад і снежань, заявілі іх арганізатары Winiary Bookings.

Кірыла Бледны

Перад гэтым у інстаграме саліст гурта ўкраінец Кірыла Бледны запісаў відэаролік з вялікай колькасцю мату, у якім надзвычай абразліва выказаўся пра польскую мову.

Пасля таго, як на відэазапіс звярнулі ўвагу СМІ, Бледны сказаў, што, маўляў, пажартаваў, і папрасіў прабачэння за свае выказванні. Але палякі, як выглядае, «жарту» не зразумелі і не ацанілі.

У 2022-м Бледны ладзіў дабрачынны канцэрт у падтрымку Украіны і выступаў супраць поўнамаштабнага расійскага ўварвання. Аднак ужо ў чэрвені таго ж года спявак выпусціў сумесны трэк з расійскім рэперам Маладым Платонам. Пасля гэтага лідара «Пошлай Молі» абвінавацілі ў тым, што ён «пераабуўся», бо азначаны рэпер на той час ніяк не праяўляў сваёй пазіцыі наконт вайны.

Адзначым, што гурт Бледнага цяпер не выступае ні ва Украіне, ні ў Расіі. У Беларусь «Пошлая Молі» прыязджала яшчэ ў 2021-м, і тады на канцэрце скандавалі «Жыве Беларусь».

Каментары5

  • Пан Пілсудскі
    08.11.2023
    На матыў Ulis

    'Рушыць цягнік do moskwy, вязе худобу..'
  • Вероятный
    08.11.2023
    Інфантылу 26 гадоў. Чаму ён не мабілізаваны?
  • Common sense
    08.11.2023
    Вероятный , потому что жил в рашке перед вторжением,а оттуда уехал в Европу. Всё эти заявления это цирк чтобы кинуть организаторов концертов.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея18

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея18

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць