Гэта кніга пра мужнасць звычайнага чалавека, які давярае ўнутранаму голасу.
Выйшла кніга Грэтэ Ротбёль і ілюстратаркі Вівекі Шогрэн «Вулкан і цялятка, якое выратаваў Пу».
Кніжку выдаў Раман Цымбераў, а пераклаў са шведскай Дзмітрый Плакс.

«Вулкан Нга-Муры ажывае. Пачынаецца вывяржэнне, усе бягуць з маленькае выспы. Усе, акрамя пастуха Пу, які адмаўляецца кінуць тры сотні сваіх кароў. Разам з каровамі ён глядзіць, як чаўны сяброў ператвараюцца ў кропачкі на даляглядзе мора. Але хутка ў Пу з’яўляецца новы сябар — цялятка, што нарадзілася ў яго на вачах…
У гэтай кнізе апавядаецца пра мужнасць звычайнага чалавека, які давярае свайму ўнутранаму голасу. Пра адвагу і вялікую радасць узаемадапамогі», — гаворыцца ў анатацыі.
Замовіць кнігу можна тут.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары