Грамадства11

«Карыстаецца папулярнасцю нават сярод носьбітаў іншых моў». IT-прадпрымальнік зрабіў беларускамоўнага асістэнта для дальнабойшчыкаў

Максім — беларускі IT-прадпрымальнік, вядомы таксама як блогер Злы Дальнабой. Сем гадоў таму ён стварыў мабільную праграму «AntiBAG Тахограф» для кантролю рэжыму працы і адпачынку кіроўцаў. А нядаўна дадаў і агучыў беларускую версію праграмы. MOST пагаварыў з Максімам пра тое, ці ёсць сэнс інвеставаць у беларускамоўныя версіі.

Ідэя стварыць «AntiBAG Тахограф» узнікла, калі Максім сам працаваў кіроўцам-міжнароднікам. За рулём велікагруза ён сутыкнуўся з шэрагам нязручнасцяў.

— Мне было незразумела, чаму ў міжнародных перавозках — настолькі тэхналагічнай сферы — літаральна ўсе кіроўцы лічаць рэжым працы і адпачынку на паперках. Яны ўвесь час памыляюцца ў падліках і плацяць немаленькія штрафы, — распавядае Максім. — Дальнабойшчыкам трэба памятаць, калі пачаўся іх тыдзень, колькі доўжыўся працоўны дзень і іншыя нюансы, якія рэгламентуюцца пастановай ЕС № 561/2006. Транспартная інспекцыя счытвае даныя з устаноўленага ўнутры машыны тахографа і правярае ўсё, што рабіў кіроўца апошнія 28 дзён. Калі ён адпачываў хаця б на хвіліну менш, то яго аштрафуюць на суму ад 500 да 1000 еўра.

Тады Максім стварыў праграму, якая сёння ёсць памочнікам кіроўцы. Цяпер колькасць карыстальнікаў складае 117 тысяч па ўсёй Еўропе.

Сутнасць праграмы ў тым, што галасавы асістэнт у фонавым рэжыме кажа кіроўцу, што трэба рабіць. Акрамя таго, праграма паказвае маршрут, пройдзеную адлегласць і хуткасныя рэжымы, як GPS-трэкер. Кіроўца заўсёды можа паглядзець, дзе і з якой хуткасцю ён праязджаў нават год таму.

Цяпер, як адзначае распрацоўшчык, гэта ўжо вялікі шматфункцыянальны механізм. Да таго ж у яго дадалі галасавы пакет на некалькіх мовах. Агучванне і пераклад асістэнта рабілі з дапамогай нейрасеткі.

«Макс, ты ж беларус, чаму не зробіш агучванне на беларускай?»

Да нядаўняга часу карыстальнікі маглі абраць адну з чатырох моў: рускую, украінскую, англійскую і польскую. А цяпер праграма стала і беларускамоўнай.

— Галасавы асістэнт на беларускай мове з'явіўся адносна нядаўна і зусім выпадкова, — тлумачыць Максім. — Падчас чарговага суботняга стрыму на маім ютуб-канале падпісчыкі спыталі: «Макс, ты ж беларус, чаму тады не зробіш агучванне асістэнта на беларускай?» Гэтае пытанне паставіла мяне ў няёмкае становішча.

Максім быў не супраць, хаця ідэя не здавалася відавочнай. Па-першае, узнікла пытанне: ці шмат людзей размаўляе на беларускай мове і хоча мець памочніка менавіта на ёй? Па-другое, Максім сутыкнуўся з праблемай — адсутнасцю беларускамоўнай нейрасеткі.

Першы час ён спрабаваў знайсці прафесійнага акцёра агучвання, але пасля просьбаў падпісчыкаў вырашыў, што ўсе 57 галасавых блокаў агучыць сам. І не памыліўся — продаж праграмы значна вырас.

— Дзіўна, што беларускае агучванне карыстаецца папулярнасцю нават сярод носьбітаў іншых моў. Таму я хацеў бы, каб нашы моцныя і таленавітыя праграмісты ўзялі з мяне прыклад і рабілі беларускую лакалізацыю праграм, — кажа Максім.

«Размаўляюць тры чалавекі, а лакалізацыя каштуе дзясяткі тысяч даляраў»

Зрэшты, прадпрымальнік разумее, што для гэтага ёсць загваздка — грошы:

— Калі ў кампаніях праходзіць разлік якой-небудзь працы, спецыялісты лічаць умоўна так: «Калі мы цяпер укладзём 20 тысяч еўра ў лакалізацыю, то ў выніку мы не зможам на гэтым зарабіць». Чаму? Таму што беларусаў не так шмат і шмат хто выкарыстоўвае рускую. Таму ў вялікіх IT-кампаніях на такі запыт, верагодна, адкажуць так: «Якая беларуская? На гэтай мове размаўляюць тры чалавекі, а лакалізацыя каштуе дзясяткі тысяч даляраў. Ці акупяцца ў выніку гэтыя грошы? Наўрад ці».

Максім гэтай логікі не падзяляе.

Цяпер яго невялікая каманда з трох чалавек рыхтуе новае абнаўленне з навігацыяй. Ён кажа, што за сем гадоў існавання «AntiBAG Тахограф» каманда выпусціла больш за 150 абнаўленняў, кожнае з якіх каштуе ад 1 да 10 тысяч еўра. Але зарабілі больш — каля мільёна, хоць цяпер грошы ўкладваюцца ў мадэрнізацыю.

Каментары1

  • жэўжык
    02.10.2023
    Менавіта пра гэтага Максіма - https://www.youtube.com/watch?v=6QB4GKsT_8E ("Блогер аказаўся агентам рэжыму")

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта80

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Крэмль: Пуцін сказаў Трампу, што падумае, калі аднавіць перамовы па Украіне1

Беларускі рэцыдывіст, які нідзе не працаваў, акрамя калоній, пайшоў ваяваць за Расію. Цяпер у палоне3

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску59

ЗША пагражаюць Украіне спыненнем перадачы разведвальных даных, калі ўдары па расійскіх НПЗ працягнуцца41

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта80

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць