Здарэнні2121

У Нямеччыне беларус напаў з нажом на паляка з-за спрэчкі наконт Украіны і атрымаў салідны тэрмін

«Я не хацеў яго забіваць», — кажа наш суайчыннік.

Ілюстрацыйнае фота. Фота: Popular Mechanics

Суд у горадзе Фрайбург-ім-Брайсгау асудзіў 44-гадовага грамадзяніна Беларусі да 3 гадоў і 9 месяцаў турмы за тое, што ў студзені той ледзь не забіў калегу з Польшчы, піша Bild.

Абодва працавалі на будоўлі на поўдні краіны. Будучы ў нецвярозым стане, беларус шэсць разоў ударыў паляка кухонным нажом. Пацярпелага аператыўна даставілі ў бальніцу і выратавалі.

На судзе беларус заявіў, што яны абмяркоўвалі вайну ва Украіне, а калега з Польшчы нібыта паводзіў сябе правакацыйна.

«Я ніколі не збіраўся яго забіваць», — сказаў ён.

Беларус дадаў, што сам пакінуў родную краіну ў 2022 годзе з палітычных матываў.

Каментары21

  • Карпянкоў
    12.09.2023
    У Беларусі такі тэрмін за бела чырвоныя шкарпэткі атрымоўваюць
  • вёска Жабер
    12.09.2023
    Паляка ў Нямеччыне за Ўкраіну!??
    А чаму не ў Беларусі і за Беларусь???
    А чаму не ў Украіне і за Ўкраіну??
    🤔
  • ІМЯ
    12.09.2023
    Харош, правильно, зачем ни за что чалиться в лукашеляндии в комнате с тараканами, без нормальной еды и других условий, если можно по делу сидеть в немецкой тюрьме. Губа не дура.

Цяпер чытаюць

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім4

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім

Усе навіны →
Усе навіны

Як спякота падчас цяжарнасці і ў першыя месяцы жыцця можа ўплываць на развіццё мозгу дзіцяці1

Іран і Аман дамаўляюцца пра падзел кантролю над Армузскім пралівам2

Беларусы здымаюць вогненныя пародыі на ролік са школьнікам, які палоў бульбу — далучыліся ратавальнікі, метрапалітэн і «Купалаўцы» ВІДЭА3

З Францыі высылаюць расійскую прапагандыстку4

Зараз будзе што падарыць Трампу: кнігу «Наш прэзідэнт» выдалі на англійскай мове5

Адзін з найбуйнейшых вытворцаў зброі ва Украіне назваў мэту ўдараў па Wildberries31

Чатыры жанчыны абвінавацілі Джарэда Лета ў сэксуалізаваным гвалце18

Туск пракаментаваў збіццё ўкраінскай пары ва Уроцлаве і заклікаў прэзідэнта «перастаць маўчаць»55

Японія шукае сталіцу-дублёр. Што не так з Токіа?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім4

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць