Грамадства1515

«Яго просіць народ». «Беларусьфільм» здыме кіно пра падзеі 2020 года

«Мы ўсё гэта бачылі, і нам трэба пакінуць…» — сказаў гендырэктар «Беларусьфільма» Юрый Аляксей.

Юрый Аляксей. Скрыншот відэа

«Беларусьфільм» здымае кіно пра падзеі 2020 года, заявіў падчас ток-шоу «Па сутнасці» на СТБ гендырэктар «Беларусьфільма» Юрый Аляксей.

«Жнівень 2020 года. Нашы ворагі-экстрэмісты пра гэты час здымаюць сваё кіно, дзе трактуюць тое, што адбываецца, так, як бачаць гэта яны. І мы разумеем, што грошай у іх больш. Як нам зняць кіно такое, каб расказаць пра тое, як гэта было насамрэч», — задаўся пытаннем галоўны рэдактар «Мінскага кур'ера» Кірыла Казакоў.

Юрый Аляксей адказаў, што ён цудоўна памятае 16 жніўня 2020 года, калі Лукашэнка выступаў на плошчы Незалежнасці.

«Я памятаю, 16 жніўня мы прыехалі ў Мінск з Гродна (Юрый Аляксей быў тады дырэктарам Гроднааблкінавідэапраката. — «НН») на аўтобусах падтрымаць кіраўніка дзяржавы, падтрымаць нашу сталіцу. Мы ўзялі ўдзел у гэтым гістарычным мітынгу. Таму для нас гэта, можа быць, я выказваюся, не проста ў інтэрнэце было паглядзець … мы бачылі гэта на свае вочы, мы чулі словы нашага прэзідэнта», — падзяліўся ўспамінамі чыноўнік.

Ён расказаў, што цяпер вядзецца праца: «У нас ёсць шэраг, як той казаў, прапаноў. У нас ёсць свае задумкі, цяпер яно ў такой канве прапрацоўваецца. … Яго трэба чакаць, бо яго просіць народ. Мы ўсё гэта бачылі, і нам трэба пакінуць…»

Юрый Аляксей упэўнены, што фільм будзе.

«Карыстаючыся выпадкам, гатовы стварыць працоўную групу з маладых людзей і больш старэйшых людзей. Хацеў бы запрасіць у гэтую працоўную групу спецыялістаў, думаю, нас сёння глядзяць. Мы адкрытыя да супрацоўніцтва. Ведаеце, я ўпэўнены, што атрымаецца. Мы пачнём зусім хутка здымаць. Цяпер прапрацоўваем канву, затым — сцэнар. У наступным годзе ён будзе ўжо ў працы», — заключыў кіраўнік «Беларусьфільма».

Каментары15

  • Цім
    05.09.2023
    На кіна-мітынгу "За АГЛ 16.08" убачым сто мільёнаў чалавек. 
  • бондарева с подругом
    05.09.2023
    где и когда премьера? с нетерпением жду н
  • Алек. Ру
    05.09.2023
    Crazy house, а не Беларусьфільм. А ëн не бачыу́ як 16 жніу́ня пау́Мінску выйштлі на вуліцу з нацыянальнымі сцягамі? А катаванні людзей ëн не бачыу́??? Дальш пісаць без мата не атрымаецца.

Цяпер чытаюць

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады4

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі беларус на фуры так урэзаўся ў аўтазак, што арыштант унутры страціў прытомнасць

Што рабіць, калі кватэру затапіла?2

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне9

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады4

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць