Свет88

Хто тыя людзі, што загінулі ў авіякатастрофе разам з Прыгожыным

Расавіяцыя апублікавала спіс пасажыраў, якія, як мяркуецца, знаходзіліся на борце Яўгена Прыгожына. Двое з іх — яго найбліжэйшыя паплечнікі, выявіла «Досье».

Валерый Чакалаў — адзін з самых набліжаных да Прыгожына менеджараў «Канкорда». 

З алігархам ён з 2000-х. Калі Прыгожын захопліваў рынак школьнага харчавання ў Маскве, праектам кіраваў Чакалаў. Ён жа пасля адказваў за вайсковыя кантракты «Канкорда» на пастаўкі харчавання для вайскоўцаў. 

Чакалаў курыраваў усе «грамадзянскія» праекты Прыгожына за мяжой — ці гэта геолагаразведка, ці нафтаздабыча, ці сельская гаспадарка. 

Валерый Чакалаў. Фота: «Аднакласнікі»

Ён жа адказваў за лагістычнае забеспячэнне групы «Вагнер». Менавіта Чакалаў узначальваў АТ «Нява» — заснавальніка ТАА «Еўра Поліс», на якім былі завязаныя ўсе сірыйскія і афрыканскія праекты.

Дзмітрый Уткін. Правая рука Прыгожына ў ПВК «Вагнер». 

Дзмітрый Уткін (злева). Скрын відэа

Менавіта ён адказваў за камандаванне і баявую падрыхтоўку. Як раней высветліў цэнтр «Дасье», Уткін падпісваў распараджэнні рунамі «зіг», а Прыгожына называў «Хайль Пятровіч».

«Яны заўсёды лёталі ўтрох — Прыгожын, Уткін, Чакалаў. Чакалаў адказваў за ўвесь тыл, Уткін — за баявую частку ПВК «Вагнер», — сказала крыніца каналу «ВЧК-ОГПУ».

Яўген Макаран. Жэтон М-2300, пазыўны «Макар». 

Малодшы лейтэнант паліцыі, былы ўчастковы. Згодна з анкетай, займаўся кудо і самба, любіў чытаць. Прыйшоў у «Вагнер» у сакавіку 2016 года.

Быў у складзе чацвёртага штурмавога атрада «Вагнера» ​​ў Сірыі, які трапіў пад абстрэл амерыканскай авіяцыі пад Хшамам у студзені 2017 года. Атрымаў раненне левага сцягна.

Паводле SHOT, імаверна, ахоўнік Прыгожына.

Яўген Макаран Фота: цэнтр «Дасье»

Сяргей Прапусцін. Жэтон М-0394, пазыўны «Кедр». 

Прапаршчык, ваяваў у другой чачэнскай вайне. Прыйшоў у «Вагнер» у сакавіку 2015 года. Ваяваў у роце Кірыла Ціхановіча (пазыўны «Чукча»). Гэта адно са страявых падраздзяленняў групы «Вагнер», з 2016 года яно называлася другім разведвальна-штурмавым атрадам. Многіх асабістых ахоўнікаў Прыгожын у 2016 годзе набраў менавіта з гэтага атрада.

Паводле SHOT, імаверна, ахоўнік Прыгожына.

Сяргей Прапусцін. Фота: цэнтр «Дасье»

Аляксандр Тотмін. Жэтон М-5534, пазыўны «Той». 

Паводле SHOT, імаверна, уваходзіў у ахову Прыгожына.

Мікалай Матусееў. Журналісты не змаглі выявіць чалавека з такім імем у спісах «Вагнера». Затое там ёсць Мікалай Матусевіч. Жэтон М-2559. 

У «Вагнеры» са студзеня 2017 года. Служыў стралком у чацвёртым штурмавым атрадзе ў Сірыі.

Мікалай Матусевіч. Фота: цэнтр «Дасье»

Экіпаж Embraer Legacy 600

Пра членаў экіпажа, якія загінулі на борце Прыгожына, пішуць «Важные истории».

Аляксей Леўшын — камандзір экіпажа, з Варонежа.

Ягоная жонка Святлана Леўшына пацвердзіла ў сацсетках увечары 23 жніўня, што яе муж загінуў. 

Рустам Карымаў, 29 гадоў, другі пілот.

У 2014 годзе ён скончыў Сасаўскае лётнае вучылішча грамадзянскай авіяцыі. Па даных з асабістай старонкі яго жонкі Анастасіі ва «ВКонтакте», за пяць дзён да смерці Рустама яны адсвяткавалі чацвёртую гадавіну вяселля. 

Крысціна Распопава, 38 гадоў, бортправадніца.

Родам з Чалябінскай вобласці. Скончыла Маскоўскі фінансава-юрыдычны ўніверсітэт. Як піша «База», жанчына — сястра намесніка пракурора горада Еманжалінска Чалябінскай вобласці Яўгена Распопава. 

Паводле інфармацыі расійскіх каналаў, за некалькі гадзін да вылету жанчына распавяла сваім родным, што з нейкіх прычын іх рэйс затрымліваецца. Яго нібыта забралі на нейкі кароткатэрміновы і незразумелы рамонт.

У той жа час жонка Прыгожына Любоў працягвае свой адпачынак у Індыі, як паведаміла крыніца «Дасье», знаёмая з сям'ёй.

Каментары8

  • Dennis Walker
    24.08.2023
    для нас, мирных белорусов, уставших от орко - террора, главное - что эти существа перестали дышать.
  • ваш кэп
    24.08.2023
    хм, 1. фальшыука, сфабрыкованая в Польшчэ. 2. Это другое. 3. Это не мы фашисты, это вы фашисты.
  • олен
    24.08.2023
    а если сбили.. то как это так -сразу ведь и ёжику из тумана понятно сбили или нет, в армии уже так просто всё..

Цяпер чытаюць

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў26

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска адправіла сына на летнія канікулы ў Чалябінск. А бабуля вырашыла не вяртаць дзіця23

Туск: Расія рыхтуецца да эскалацыі ў рэгіёне. Гэтая зіма будзе вырашальнай20

Памерла Галіна Філіпаўна з Гродна, якой летам 2020 года на ўсю краіну абураўся Лукашэнка17

Вяртанне Кашча, адмена русалак, наўе з Полацка, копша і вегелмоф. Што прапануе першы беларускі дапаможнік для перакладчыкаў фэнтэзі3

Беларускa прывяла дачку з сіняком у польскі садок. Неўзабаве дзіця забралі з сям'і6

Веданне чатырох моў можа амаладзіць мозг на 13 гадоў13

Зяленскі заявіў, што паставіў задачу запускаць па Расіі тысячу дронаў за дзень1

Рабаўнікі сярод белага дня выкралі з музея ў Вене калье з 600 дыяментамі5

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў26

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць