Грамадства

У Гомелі пачаўся суд аб наёмніцтве, фінансаванні і садзейнічанні «экстрэмісцкай» дзейнасці

Гомельскі абласны суд 16 жніўня пачаў разгляд крымінальнай справы аб наёмніцтве, фінансаванні і садзейнічанні «экстрэмісцкай» дзейнасці. Судзяць мясцовага прадпрымальніка Дзмітрыя Макеева. Судовы працэс вядзе суддзя Яўген Шаршнёў, піша «Вясна».

Макеева абвінавачваюць па розных частках артыкула 361 Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 2 арт. 361-3 — удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу;
  • ч. 1 арт. 361-2 — фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці;
  • ч. 2 арт. 361-2 — фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці;
  • ч. 1 арт. 361-4 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
  • арт. 361-2 — фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання (рэдакцыя страціла сілу 26.05.2021);
  • ч. 2 арт. 361-4 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.

«Медыязона» паведамляе, што, паводле даных Адзінага дзяржаўнага рэгістра, поўны цёзка Макеева займаўся прадпрымальніцтвам. У 2014 годзе ў яго была фірма па продажы аўтамабільных запчастак. У 2015 годзе Макееў працаваў таксістам.

Таксама вядома, што абвінавачваны скончыў факультэт прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын29

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

Дырэктар Эйфелевай вежы пайшоў у адстаўку пасля рэлігійнага скандалу4

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын29

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць