Свет1616

Ва Украіне аднаму мітрапаліту РПЦ далі 5 гадоў турмы, а другога вызвалілі пад буйны заклад

74-гадовага Тульчынскага мітрапаліта УПЦ Маскоўскага патрыярхата Іанафана (Анатоля Ялецкіх) асудзілі на пяць гадоў турмы па абвінавачанні ў апраўданні расійскай агрэсіі, паведаміла Служба бяспекі Украіны. У той жа час адвакат намесніка Кіева-Пячэрскай лаўры мітрапаліта Паўла паведаміў, што ён вызвалены з-пад варты пад заклад у 33,3 млн грыўняў (902 тыс. даляраў).

Мітрапаліт Іанафан (Ялецкіх) перад судом. Фота: Служба бяспекі Украіны

Мітрапаліт Іанафан быў прызнаны вінаватым паводле артыкулаў КК Украіны аб адмаўленні расійскай агрэсіі, замаху на тэрытарыяльную цэласнасць краіны, дзеяннях, накіраваных на звяржэнне канстытуцыйнага ладу і парушэнні раўнапраўя грамадзян у залежнасці ад рэлігійных перакананняў.

Паводле версіі следства, Іанафан распаўсюджваў сярод вернікаў прапагандысцкія ўлёткі, а на адным з сайтаў РПЦ размяшчаў публікацыі ў падтрымку расійскіх вайскоўцаў. Сам Іанафан адмаўляе абвінавачанні.

74-гадовы мітрапаліт Іанафан стаў першым дзейным кіраўніком епархіі Украінскай праваслаўнай царквы, асуджаным да рэальнага турэмнага тэрміну.

Праўда, яшчэ ў маі на тры гады пазбаўлення волі ў Кіраваградскай вобласці быў асуджаны мітрапаліт Іасаф (Мікалай Губеня), але на той момант ён ужо склаў паўнамоцтвы кіраўніка епархіі. 

У той жа час лёс іншага вядомага прарасійскага праваслаўнага іерарха з Украіны, намесніка Кіева-Пячэрскай лаўры мітрапаліта Паўла (Пятра Лебедзя), сёння палепшыўся.

«Сёння быў канчаткова ўнесены заклад за мітрапаліта Паўла. Больш за тысячу чалавек заплацілі грошы ў якасці закладу за нашага ўладыку. Цяпер уладыка ў машыне», — напісаў ягоны адвакат у тэлеграме.

Раней Павел быў адпраўлены пад варту да 14 жніўня. Да гэтага ён знаходзіўся пад кругласутачным хатнім арыштам з прычыны абвінавачанняў у распальванні міжнацыянальнай варожасці. Рашэння суда адносна яго пакуль няма. Пры ўручэнні паведамлення, са слоў Паўла, супрацоўнікі СБУ абвінавацілі яго ў «дапамозе Расіі, распальванні міжрэлігійнай варожасці і ў тым, што праклінаў прэзідэнта». Сам мітрапаліт адмаўляе абвінавачанні ў свой адрас.

Каментары16

  • mikola
    07.08.2023
    Na maiu  dumku abodvyh svjatarou *surova* asudzili ! Nelga byla  znaisci inshy padyhod ?Geta z ne Belarus ! Na Belarusi nima nijakih ZAKONAU !
  • mikola
    07.08.2023
    Ahreneli ? Takija terminy Svjataram davac ? Ne narmalna !
  • Can-opener
    08.08.2023
    двайны стандарт, а “ўплывовасць рэлігійнай арганізацыі”, што працуе пад маскоўскай шыльдай, ты вымяраеш чым - наяўнасцю куратараў і гаспадароў у крамлі?

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%5

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму14

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам3

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць