Грамадства1616

Мітрапаліт Веніямін заклікаў беларускіх святароў маліцца за Кіева-Пячэрскую лаўру малітвай, папулярнай у акультыстаў

25 сакавіка мітрапаліт Веніямін разаслаў па ўсіх епархіях Беларускай Праваслаўнай Царквы цыркулярны ліст №1-04/031, у якім заклікаў «у цяперашні няпросты час, калі мы з вамі з'яўляемся сведкамі новых уціскаў, якія здзяйсняюцца ў дачыненні да кананічнай Украінскай Праваслаўнай Царквы, здзейсніць малітоўны подзвіг». Ініцыятыва «Хрысціянская візія», паглядзеўшы, які подзвіг маецца на ўвазе, вельмі здзівілася. 

«У надыходзячы нядзельны дзень, 26 сакавіка, на чацвёрты тыдзень Вялікага посту ва ўсіх храмах і манастырах Беларускай Праваслаўнай Царквы пасля заканчэння Боскай Літургіі здзейсніць малебен з чытаннем канону малебнага да Прасвятой Багародзіцы, які спяваецца ва ўсякім смутку душэўным і абстаянні з дадаваннем асаблівых малітоўных прашэнняў на екценні аб міры ўсяго свету і аб гнаных дзецях Царквы Хрыстовай на ўкраінскай зямлі, якія дадаюцца да гэтага ліста», — прадпісаў сваім падначаленым Веніямін.

«Хрысціянская візія» звярнула ўвагу на тое, што ў згаданым дадатку да гэтага прадпісання ўтрымліваецца вядомая ў акультных колах так званая «малітва затрымання», кантэкстуалізаваная пад Украіну.

Поўны тэкст «малітвы затрымання» можна знайсці на розных акультных сайтах. Яе ў 1848 годзе нібыта напісаў невядомы нікому старац Пансофій Афонскі, які ўвогуле згадваецца ў гісторыі толькі ў сувязі з гэтай «малітвай затрымання» або «малітвай ад нячыстай сілы».

Гэтая малітва змяшчаецца ў зборніку розных стылізаваных пад праваслаўныя заклёнаў, замоў, магічных загавораў «Малітоўны шчыт праваслаўнага хрысціяніна».

Вось як гэтую малітву каментуе духоўнік і выкладчык Саратаўскай праваслаўнай духоўнай семінарыі протаіерэй Уладзімір Пархоменка:

«Уся малітва прасякнутая духам вядзьмарства. Гэта відаць ужо з тлумачэння, якое знаходзіцца перад самай малітвай затрымання: «Сіла гэтых малітваў ва ўтоенасці ад слыху і позірку людскога, у тайнадзействе яе». Падобныя рэкамендацыі якраз уласцівыя вядзьмарскім абрадам, а ніяк не праваслаўнай малітве…»

Нават на акультных сайтах, як адзначае «Хрысціянская візія», да гэтай малітвы звычайна прыпісваюць дысклеймер:

«Увага! Малітва затрымання лічыцца страшнай і небяспечнай, яна парушае некаторыя з біблейскіх правілаў. Таму звяртацца да яе прачытання варта толькі ў самых крайніх выпадках». 

Такімі крайнімі выпадкамі, напрыклад, лічацца наяўнасць у доме «барабашак» або «вянок бясшлюбнасці». «Але няўжо «барабашкі» завяліся ў Кіева-Пячэрскай лаўры», — іранізуе «Хрысціянская візія».

Каментары16

  • ‘
    25.03.2023
    Ня кепска было бы ў артыкуле даць тэкст гэтай малітвы, а то напісалі што яна акультная, а тэксту няма. Ці НН баіцца, што яе нехта пачне чытаць са свечкай )
  • Dendraryj
    25.03.2023
    В церкви смрад и полумрак,
    Дьяки курят ладан...
    Нет, и в церкви все не так
    Все не так как надо.
    В. Высоцкий
  • пчалавек света
    25.03.2023
    "25 сакавіка мітрапаліт Веніямін разаслаў па ўсіх епархіях Беларускай Праваслаўнай Царквы цыркулярны ліст №1-04/031"

    чыво?
    а працаваць гэны канцыляр не спрабаваў?

Цяпер чытаюць

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі25

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Усе навіны →
Усе навіны

«Вы — мяса». 37‑гадовы будаўнік з Пінска паехаў на заробкі ў Пецярбург, а апынуўся ў штурмавой групе пад Суджай9

«Проста за*бала ўсё гэта». Юшкевіч расказаў пра матывацыю экс-падпалкоўніка КДБ, які зліў тэлефонныя размовы пра смерць Рамана Бандарэнкі5

«Упэўненая, што яны будуць пакараныя». Сястра Рамана Бандарэнкі — пра шэсць гадоў пасля ягонай смерці9

Ціханоўская ўпершыню сустрэлася з Петэрам Мадзьярам2

Назвалі 10 самых ціхіх гарадоў свету. Усе яны знаходзяцца ў Еўропе3

У нью-ёркскім Брукліне абрынуўся жылы дом. Як мінімум 8 ахвяр

Махляры напалохалі беларускую дзяўчынку вайсковымі дронамі

Джэнсэн Хуанг пакінуў пасаду генеральнага дырэктара Nvidia1

Пуцін прапанаваў правесці новую гуманітарную аперацыю паводле ўзору Алешак7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі25

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць