Грамадства55

Пара пасля разрыву пайшла судзіцца — не маглі падзяліць залатую і срэбную кнопкі YouTube

Цікавы кейс трапіў у мінскі суд мінулай восенню. Пара, якая разышлася праз некалькі гадоў сумеснага жыцця, ніяк не магла падзяліць залатую і срэбную кнопкі YouTube, а таксама тэхніку.

Ілюстрацыйнае фота: amazon.in

Гэту гісторыю можна знайсці ў Банку судовых рашэнняў. Пачалася яна ў жніўні 2017 года. Менавіта тады маладыя людзі (каб было зручней, назавём іх умоўна Вольга і Максім) вырашылі жыць разам у кватэры айчыма Максіма. У 2018 годзе Вольга стварыла YouTube-канал. Дзеля таго, каб рабіць якасны кантэнт, пара набыла ў Еўропе ноўтбук, камеру і прылады да яе.

Канал карыстаўся папулярнасцю, бо спачатку відэахостынг узнагародзіў Вольгу срэбнай кнопкай (даецца за 100 тысяч падпісчыкаў), а потым і залатой (за 1 мільён падпісчыкаў).

У лістападзе 2020 года пара вырашыла разысціся, Вольга нават з’ехала ў іншы горад. Але ноўтбук, камера ды іншае абсталяванне, а галоўнае, заслужаныя ўзнагароды — залатая і срэбная кнопкі YouTube — засталіся ў кватэры айчыма Максіма. Каб вярнуць усё гэта, жанчына звярнулася ў суд. Яна сцвярджала, што ўвесь гэты час былы каханы незаконна ўтрымлівае яе маёмасць. У яго таксама засталіся дакументы (чэкі, гарантыйныя талоны).

Кейс разглядаў мінулай восенню суд Цэнтральнага раёна Мінска.

Максім з прэтэнзіямі не пагадзіўся: ён казаў, што сам набываў тэхніку. Мужчына ўдакладніў, што выступаў у якасці суаўтара відэа на канале Вольгі. Таксама завіў, што ён з'яўляецца рэжысёрам-пастаноўшчыкам спрэчных відэаролікаў і нібыта ён падбіраў адзенне для былой дзяўчыны як вядучай. Максім лічыў, што мае такое ж, як і яна, права на ўзнагароду ад відэахостынгу. 

Мужчына падкрэсліў, што на момант пакупкі тэхнікі ў Вольгі не было на яе грошай. І спрэчны ноўтбук ён аплаціў са свайго карт-рахунку. Але суд стаў на бок жанчыны. Па-першае, ва ўсіх дакументах на тэхніку было яе імя (у працэсе разгляду справы Вольга сказала, што вярнула Максіму ўсе грошы). Па-другое, менавіта яна дэкларавала ўсё пры ўвозе ў Беларусь, а таксама атрымлівала TaxFree (суд улічыў, што згодна з правіламі TaxFree выплачваюць толькі пакупніку). Па-трэцяе, згодна з правіламі YouTube ўзнагароды атрымлівае той, на чыё імя зарэгістраваны канал.

Мужчына пазней сказаў, што ноўтбук быццам бы ягоны бацька вывез у Германію, а сумку для камеры і фільтры сам ён прадаў на «Куфры». 

Суд улічыў той факт, што менавіта Вольгай былі зроблены аплаты мытных збораў за ўвоз на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь срэбнай і залатой кнопкі YouTube, а таксама факт атрымання іх пасля мытнага афармлення. Жанчына пацвердзіла, што яна зарэгістраваная ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка і плаціла падаткі ад дзейнасці, звязанай з выкарыстаннем канала.

Довады аб тым, што доступ да канала мелі абое былыя закаханыя, а таксама тое, што Максім аказаў Вользе дапамогу ў рэгістрацыі канала, не палічылі доказам таго, што ўладальнікам канала з'яўляецца менавіта ён.

У выніку суд пастанавіў: Максім павінен вярнуць усю спрэчную маёмасць, а таксама дакументы на яе. З яго спагналі аплачаную пры падачы іску дзяржаўную пошліну ў памеры 317,98 рубля, расходы па аплаце паслуг перакладчыка ў памеры 427 рублёў, а таксама расходы Вольгі па аплаце дапамогі прадстаўніка ў памеры 1 700 рублёў.

Максім паспрабаваў абскардзіць гэта рашэнне ў Мінскім гарадскім судзе, але нічога не атрымалася. Судовая калегія пакінула рашэнне суда Цэнтральнага раёна г. Мінска без змен. Толькі Максіму неабходна было заплаціць яшчэ на 700 рублёў больш, бо ён прайграў, на яго леглі выдаткі былой каханай па аплаце дапамогі прадстаўніка ў судзе апеляцыйнай інстанцыі.

Каментары5

  • mikola
    19.07.2023
    Abodva-idyioty....
  • feafania
    19.07.2023
    дочка Максима Дизайнера, ну я ня ведаю, падкажыце.
  • Філёляг
    19.07.2023
    Нармальныя людзі не ўжываюць слова "кейс". Суд разглядаў "кейс"... Нейкі жах. Цьфу... Хаця навіны пра неверагодных крэаклаў мабыць пішуць такія ж неверагодныя крэаклы. Тады ўсё стае на свае месцы...

Цяпер чытаюць

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»33

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце жанчыну, якую падманулі расійскія турысты? Кампанія, якая тут ні пры чым, прапанавала ёй кампенсацыю3

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха3

Севярынец расказаў, як і навошта рэзаў сабе руку на Акрэсціна ў 2020‑ым5

«Хто валодае Малой Такмачкай, той валодае светам». Непрыступнае ўкраінскае сяло стала мемам7

Прэзідэнт Францыі зладзіў прабежку ў Ерэване. З ім пабеглі вулічныя сабакі9

5 карысных паслуг мінскага аэрапорта, якія вы маглі не ведаць1

У Мінску ставяць спецыяльныя боксы для сабак — вось для чаго3

«У гэты дзень не спала ўся краіна». У Докшыцах з помпай адкрылі аўтамыйню7

У Расіі павесілі банер «З Днём Попеды!»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»33

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць