«Я адчувала, што ўсе ненавідзяць мяне праз маю краіну». На пачатку вайны Сабаленка хацела завяршыць кар'еру праз хэйт
Другая ракетка свету беларуска Арына Сабаленка хацела завяршыць прафесійную кар'еру праз нянавісць да беларускіх і расійскіх гульцоў, а таксама праз пагрозы, якія пачалі паступаць пасля пачатку вайны. Пра гэта яна расказала ў эпізодзе серыяла «Брэйк-пойнт» на Netflix.

«Усе пачалі казаць: «Вы павінны адхіліць усіх гульцоў з Расіі і Беларусі». Я падумала, што ўсе глядзяць на мяне дзіўна, разумееце?
Я адчувала, што ўсе ненавідзяць мяне праз маю краіну. Пасля матчу я адкрыла Instagram, і першае, што выскачыла, было нешта накшталт «Ты, чорт вазьмі, памрэш» ці «Табе лепш памерці, зычу, каб уся твая сям'я памерла ад раку» і бла-бла-бла. Я бачыла гэтыя паведамленні і адчувала, што больш не магу з гэтым ладзіць. Гэта ўжо занадта», — сказала ў серыяле Сабаленка.
Пасля гэтых слоў Сабаленка расплакалася і пачала гаварыць са сваёй камандай па-руску, сказаўшы, што хоча перастаць гуляць у тэніс.
Раней Міжнародная федэрацыя тэніса (ITF) прыпыніла членства Федэрацыі тэніса Беларусі і Федэрацыі тэніса Расіі праз вайну ва Украіне. Расіяне і беларусы дапускаюцца на турніры Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (ATP) і Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) у нейтральным статусе.
6 чэрвеня Сабаленка ўпершыню заявіла, што яна супраць вайны, не падтрымлівае Лукашэнку і не хоча, каб яе краіна была ўцягнутая ў баявыя дзеянні.
«Хай зʼездзіць у Кіеў і заначуе ў маёй кватэры». Украінская журналістка расказала пра рэакцыю Сабаленкі на вострыя пытанні
«Я разумею, чаму яны не паціскаюць нам рукі. Яна не заслужыла, каб яе так праводзілі з корта». Сабаленка пра тое, што трыбуны асвісталі Касцюк
Не вытрымала ціску? Чаму Сабаленка прызналася, што не падтрымлівае вайну
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары