Грамадства3636

Ціханоўская назвала міжнародныя арганізацыі імпатэнтнымі

Дэмакратычная лідарка Беларусі падвергла рэзкай крытыцы міжнародныя арганізацыі ў справе дапамогі палітвязням, заявіўшы, што яны «імпатэнтныя» ў гэтым пытанні. Гэта прагучала падчас фестывалю «Яднайся» ў Варшаве, як піша «Позірк».

«Чырвоны крыж — колькі разоў мы сустракаліся: «Ідзіце і патрабуйце доступу да палітвязняў. У нас гуманітарны спіс ёсць», — заявіла Святлана Ціханоўская.

Паводле яе слоў, у арганізацыі адказвалі, што ў іх «няма доступу, яны не могуць».

Ціханоўская звярнула ўвагу на дыпламатычныя кантакты Швейцарыі і ЕС з афіцыйным Мінскам, але «яны нічога не могуць зрабіць», паколькі ўлада «не паважае ніякіх міжнародных абавязацельстваў».

«Ну вось што ты тут зробіш? — адзначыла палітык. — Рэжым не ідзе насустрач такім заклікам: «Адпусціце людзей, у якіх рак, у якіх дыябет…» Не, яны атрымліваюць асалоду ад таго, што яны маюць уладу».

Адзінай дзейснай стратэгіяй экс-кандыдатка ў прэзідэнты назвала працяг ціску на афіцыйны Мінск і заклікала дапамагаць палітвязням, прызнаўшы недастатковасць інстытуцыйнай падтрымкі.

Паводле ПЦ «Вясна», на 14 чэрвеня ў Беларусі 1492 палітвязні.

Каментары36

  • Мойша
    15.06.2023
    Што імпатэнты то праўда, нічога яны усе не могуць зрабіць, абсалюдна непатрэбныя арганізацыі!
  • Потент
    15.06.2023
    Света, ну если кто-то импотент, значит, плохо поднимать умеешь. Тему
  • Злобный вожык
    15.06.2023
    Працяг ціску на афіцыйны Мінс каким образом? Санкциями, которые режиму до одного места? Вы называете их импотентами, а как полк Калиновского назовет вас?

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць