Вайна11

Данія і Нідэрланды перададуць Кіеву 14 «леапардаў»

Але яны будуць перададзеныя толькі ў наступным годзе.

Абаронныя ведамствы Капенгагена і Амстэрдама і ўзгаднілі перадачу Украіне 14 танкаў Leopard 2 нямецкай вытворчасці.

Пра гэта паведамляе дацкае агенцтва Ritzau са спасылкай на в.а. міністра абароны краіны Троэльса Лунда Поўльсена. Паводле яго слоў, гэтыя танкі павінны прыбыць ва Украіну на пачатку наступнага, 2024 года.

У той жа час Данія абавязалася перадаць для патрэб УСУ парадку сотні танкаў папярэдняй мадэлі — Leopard 1. Па словах Поўльсена, каля 80 з іх павінны паступіць у распараджэнне УСУ да наступнага года.

«Улады Даніі імкнуцца да таго, каб з улікам памеру нашай краіны мы былі адным з найбуйнейшых донараў, — запэўніў ён. — Таму што вельмі важна, каб нашы сябры ва Украіне атрымлівалі максімальную падтрымку».

У канцы сакавіка Уладзімір Зяленскі сказаў у інтэрв'ю японскаму выданню Yomiuri Shimbun, што вясновае контрнаступленне УСУ адкладаецца, таму што Украіне не хапае зброі і боепрыпасаў.

«Мы яшчэ не можам пачаць наступ. Без танкаў, артылерыі і HIMARS мы не можам адправіць нашых адважных вайскоўцаў на фронт», — заявіў ён.

Міністр абароны Украіны паказаў, як выглядаюць перададзеныя Францыяй «колавыя танкі»

Славакія перадала Украіне 13 знішчальнікаў МіГ-29

Шмыгаль: Наступ Украіны можа пачацца летам

Каментары1

  • Чаго, чаго чакаць, колькі можна чакаць?!!!!
    20.04.2023
    Да наступнага года Кіеў могуць літэральна сцерці з твару зямлі. І ўлічвачы той факт што ў Кіева сканчаюцца ракеты СПА, а з ліпеня, а мо і раней у Беларусі будуць на пастаяннай аснове ядзерныя ракеты і бомбы, то шанцы на перамогу Ўкраіны таюць на вачах як нечаканы снег у траўні.

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць