Усяго патроху

Гэтая расліна не толькі ўпрыгожыць велікодны стол, але і ўзбагаціць ежу вітамінамі

Апошнім часам стала распаўсюджвацца традыцыя ўпрыгожвання велікоднага стала не толькі пафарбаванымі яйкамі, але і прарошчанай зелянінай. Найлепш для гэтага падыходзіць крэс-салата. Расказваем, як яе сеяць і паліваць, каб атрымаць да святочнага стала.

Крэс-салата
Прарошчаная крэс-салата. Фота: Wikimedia Commons

Крэс-салата, першапачаткова распаўсюджаная на тэрыторыі Азіі і Паўночнай Афрыкі (Егіпет, Эфіопія), цяпер вядомая ва ўсім свеце. Яна святлолюбівая і марозаўстойлівая. Зеляніна ўтрымлівае вітамін С, вітаміны групы В, бэта-каратын, фоліевую кіслату, серу, калій, магній, кальцый, жалеза, хром і ёд. Расліна валодае ачышчальнымі ўласцівасцямі для нашага арганізма, паляпшае апетыт і спрыяе страваванню.

Ад моманту пасеву крэс-салаты да моманту збору праходзіць 7—10 дзён.

У што сеяць крэс-салату ў хатніх умовах

Для вырошчвання лепш падыдзе ёмістасць з невялікімі борцікамі (5—10 см).

Можна набыць спецыяльны прарошчвальнік, які складаецца з паддона і ўкладыша ў выглядзе сеткі. У такім выпадку не спатрэбіцца зямля. Насенне раскладваюць на сетку, а ў паддон падліваюць ваду.

Калі няма такога прарошчвальніка, то можна выкарыстаць ватныя дыскі, марлю, папяровыя ручнікі. У такім выпадку іх складваюць у некалькі столак, каб стварыць падложку.

Калі вы не ўяўляеце пасеў без зямлі, то для вырошчвання крэс-салаты можа падысці чысты тарфяны субстрат ці сумесь торфу, садовай зямлі і рачнога пяску. Спецыялісты не рэкамендуюць саджаць крэс-салату ў гатовыя грунтавыя сумесі, што прадаюцца ў крамах, бо яны могуць быць апрацаваныя хімікатамі. У такім выпадку прарошчаная крэс-салата ўбярэ ў сябе шмат шкодных рэчываў.

Перад пасевам грунт ці іншую падложку добра ўвільгатняюць, а насенне рэкамендуюць замачыць на 8—12 гадзін.

Насенне крэс-салаты
Насенне крэс-салаты ў павелічэнні. Фота: Wikimedia Commons

Як сеяць крэс-салату

Калі ў вас грунт, то яго добра ўтрамбоўваюць. Гэта трэба, каб ён лепш утрымліваў вільгаць. Па паверхні зямлі ці падложкі густа раскладваюць насенне. Тое насенне, што зліплася, раздзяляюць зубачысткай ці пінцэтам.

Затым яго добра прыціскаюць да зямлі і накрываюць плёнкай з адтулінамі. Пасудзіну з насеннем ставяць у зацененае і цёплае месца да з'яўлення парасткаў.

Першыя калівы з'явяцца ўжо на наступны дзень.

Як паліваць крэс-салату

Для паліву лепш выкарыстоўваць распыляльнік, якім апырскваць пасевы 2—3 разы на дзень. Калі выкарыстоўваецца гідрапонны метад (без зямлі), то ў ёмістасць кожны дзень падліваюць ваду. У прарошчвальніку з сеткай ваду мяняюць кожны дзень.

Вырашчаная крэс-салата не толькі ўпрыгожыць вялікодны стол, але і стане добрым дадаткам да страў. Напрыклад, ёю можна пасыпаць яйкі з маянэзам, бутэрброд, дадаць да салата з агародніны.

Чытайце таксама:

Як правільна абразаць гартэнзію. І чым яна можа быць карысная, акрамя хараства

Як не разарыцца на насенні, выгадаваць расаду і не развесці ў агародзе лес — правераныя парады агароднікам-пачаткоўцам

Хочаце вырасціць дома расліну, але вы далёкія ад гэтага? Вам дапамогуць сукуленты

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала5

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы расіяніну, які выдаваў сябе за апазіцыянера, далі сем гадоў калоніі за працу на ФСБ. Яго жонка таксама атрымала тэрмін10

У ЕС зацвердзілі новыя правы авіяпасажыраў. Шмат чаго вы даўно чакалі3

Сакрэтны план НАТА супраць Пуціна: як Захад рыхтуецца да абароны ад Расіі8

Боль фанатаў каманды Парагвая не сціхае — яны спалілі пудзіла Мбапэ4

Алёна Ланская пахвалілася, што даўно адмовілася ад мяса, бо любіць жывёл. Спявачцы прыпомнілі яе шубу4

Памерла легенда поп-рок-музыкі Боні Тайлер9

У Жлобіне аднавілі падачу вады пасля аварыі

Беларус-грузчык, які стаў асабістым памочнікам і даверанай асобай кіраўніка расійскага Сбербанка Германа Грэфа, сапраўды існуе6

«Яхту Пуціна» перагналі ў Севераморск. Магчыма, яе ратуюць ад украінскіх беспілотнікаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала5

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць