Свет

Кампанію Дональда Трампа прызналі вінаватай у махлярстве з падаткамі

Суд у Нью-Ёрку прызнаў кампанію Trump Organization, якая належыць сям'і былога прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, вінаватай у махлярстве з падаткамі. Падчас працэсу ні Трамп, ні яго сваякі не былі абвінавачанымі, аднак гэтая фірма кіруе іх нерухомасцю, у тым ліку гасцініцамі, гольф-клубамі і іншымі аб'ектамі па ўсім свеце, піша «Бі-бі-сі».

Пасля двухдзённых разважанняў прысяжныя заявілі, што Trump Organization вінаватая ва ўсіх 17 абвінавачваннях, якія прад'явілі ёй пракуроры. Суд устанавіў, што супрацоўнікі кампаніі Трампа на працягу больш за 10 гадоў не дэкларавалі некаторыя даходы, у выніку чаго недаплацілі значную колькасць падаткаў.

Галоўным абвінавачаным па справе стаў былы фінансавы дырэктар Trump Organization Алан Вайсельберг, які прызнаў сябе вінаватым і даў паказанні супраць фірмы.

75-гадовы Вайсельберг пайшоў на ўгоду са следствам, па ўмовах якой ён правядзе ў турме не больш за 5 месяцаў. Ён таксама павінен вярнуць больш за 1,7 млн даляраў незадэклараваных даходаў.

У прысудзе, у прыватнасці, сказана, што Вайсельберг атрымліваў ад кампаніі незадэклараваныя дарагія аўтамабілі, мэблю і грошы для адпачынку. Фірма таксама вучыла яго ўнука ў прыватнай школе.

«На працягу 13 гадоў Trump Corporation і Trump Payroll Corporation [фірма, якая адказвала за выплату зарплаты ў Trump Corporation] беспакарана рэалізоўвалі схему, дзякуючы якой высокапастаўленыя менеджары атрымлівалі шчодрыя дадатковыя льготы і выплаты, наўмысна хаваліся ад падатковых органаў», — сказаў пракурор Манхэтэна Элвін Браг.

Прысуд па справе вынесуць 13 студзеня, аднак чакаецца, што кампанія Трампа будзе аштрафаваная на 1,6 млн даляраў, Трамп кажа пра «паляванне на ведзьмаў».

Каментары

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца99

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў

Адважны кот кінуў смелы выклік лісе — выпадак у Гродне4

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда47

«Які ты рускі?!» Беларус у Крыме збіў армяніна за тое, што ў таго доўгія валасы. І таму што падобны да гомасэксуала12

Ціханоўская заклікала беларусаў развітацца з Аляксандрам Мілінкевічам2

Алексіевіч пра Алеся Адамовіча: Хацела б спытаць яго, чаму так і не наступіў «Канец гісторыі» Фукуямы?1

Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?9

Сяргея Міхалка афіцыйна аб’явілі «экстрэмістам»3

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ9

ГрамадстваАбнаўляецца9

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць