Ежа66

Рэцэпт на выхадныя. Булачкі з карыцай — духмяная выпечка 

Шведы ведаюць, як атрымліваць асалоду ад жыцця, і іх любімыя булачкі — з карыцай. У гэтым простым рэцэпце цукар з карыцай знаходзіцца ўверсе, а не схаваны недзе ўнутры. Не саромейцеся ж і паспрабуйце спячы самі!

Фота: BBC Food

Каб згатаваць булачкі з карыцай, вам спатрэбіцца:

  • 175 грамаў масла
  • 200 мілілітраў малака
  • 1 чайная лыжка солі
  • 250 грамаў мукі грубага памолу ці цэльназерневай + яшчэ трохі для пасыпання
  • 250 грамаў моцнай белай мукі (з павышанай колькасцю клейкавіны — 12—13%)
  • паўтары чайныя лыжкі хуткадзейных дражджэй
  • 1 чайная лыжка молатага кардамону (калі хочаце)
  • 4 сталовыя лыжкі цукру + 100 грамаў цукру для пасыпання
  • 3 яйкі
  • аліўкавы алей для змазвання
  • 2 сталовыя лыжкі карыцы

Вы можаце замяніць абодва віды мукі звычайнай пшанічнай мукой.

  1. У маленькай каструлі награвайце 100 грамаў масла, малако і соль, пакуль масла не растане. Трохі астудзіце сумесь, пакуль яна не стане цёплай.
  2. У вялікай місцы змяшайце да аднароднасці муку, дрожджы, кардамон і 4 сталовыя лыжкі цукру. Зрабіце ў цэнтры сумесі паглыбленне і разбіце туды 2 яйкі. Уліце цёплую малочную сумесь і перамяшайце ўсё, каб атрымалася ліпкае цеста.
  3. Змажце працоўную паверхню чайнай лыжкай аліўкавага алею. Выкладзіце цеста на змазаную паверхню і энергічна вымешвайце на працягу 5—8 хвілін (магчыма, вам можа спатрэбіцца пластыкавы скрабок, каб аддзяліць цеста ад працоўнай паверхні). Не дадавайце мукі, бо гэта зробіць булачкі больш сухімі і цвёрдымі. Працягвайце мясіць, пакуль цеста не стане менш ліпкім і больш гладкім і эластычным, потым сфармуйце з цеста шар і пакладзіце яго ў вялікую і змазаную алеем міску. Накрыйце міску чыстым кухонным ручніком і пастаўце яе ў цёплае месца на гадзіну або пакуль аб’ём цеста не павялічыцца ўдвая.
  4. Тым часам згатуйце начынку для булачак. Размякчыце 75 грамаў масла, змяшайце яго ў місцы з 50 грамамі цукру і 1 сталовай лыжкай карыцы. Перамешвайце масла, цукар і карыцу з дапамогай відэльца, пакуль у вас не атрымаецца аднародная маса. Змяшайце 50 грамаў цукру і 1 сталовую лыжку карыцы, што ў вас засталіся, у іншай місцы і адстаўце ўбок.
  5. Калі цеста паднімецца, выкладзіце яго на пасыпаную мукой працоўную паверхню і акуратна раскачайце ў прамавугольнік памерам 36 на 24 сантыметры. Раўнамерна размяркуйце па цесце сумесь масла, карыцы і цукру.
  6. Згарніце цеста ў рулет (пачынайце ад бліжэйшага да вас доўгага краю). Нарэжце гэты рулет на 12 роўных кавалкаў.
  7. Пакладзіце кожны кавалак на раскрытую папяровую форму для кексаў або ў змазаную алеем металічную форму для кексаў (апошні варыянт зробіць вашы булачкі больш высокімі і выпуклымі). Накрыйце чыстым кухонным ручніком і адстаўце ўбок на 30—45 хвілін, ці пакуль булачкі не паднімуцца.
  8. Разагрэйце духоўку да 200 градусаў.
  9. Змажце верх булачак узбітым яйкам і шчодра пасыпце цукрам з карыцай. Выпякайце 12 хвілін, пакуль булачкі не стануць цёмна-залацістымі і крыху карычневымі. Булачкі асабліва смачныя, калі цёплыя.

Чытайце таксама:

Рэцэпт на выхадныя: шакаладна-бананавыя французскія тосты

Дадайце гэтую спецыю ў каву — і вы заўсёды будзеце так рабіць

Булачкі па-ўсходняму: бао, прыгатаваныя ў параварцы

Каментары6

  • печенька трампампампа
    20.11.2022
    дзяк канечне за сямейнае чаяпіцце
    можа катлетчыца спячэ - у яе ё час
    і ё сям'я
    а я пабегла
  • Рукала
    20.11.2022
    Пакуль спачэш, то ўжо і гарбаты не захочацца:)
  • Радар
    20.11.2022
    Чаяпiцце ... якi жах
    Булачкi да гарбаты !

Цяпер чытаюць

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці51

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Усе навіны →
Усе навіны

«Мне трэба пятнаццаць ключоў ад дамафонаў». Як людзі прымушаюць аферыстаў лаяцца і кідаць слухаўку2

Беларуска так злятала на Кубу, што адсудзіла поўны кошт пуцёўкі3

Былы віцэ-прэзідэнт Газпрамбанка Валабуеў — пра службу ва УСУ, сувязь з падполлем «Чорная іскра» і адмову ад сям'і ў Расіі6

Шматдзетны зваршчык з Магілёва прадракаў смерць каліноўцаў на вайне. А бач ты, ужо сам згінуў пад Пакроўскам4

Еўрабачанне забараняе ваюючым краінам прымаць конкурс — новыя правілы1

Каталікі просяць памаліцца аб выздараўленні Тадэвуша Кандрусевіча2

У смяротным ДТЗ з беларусамі ў Грузіі 15 чалавек атрымалі траўмы, сярод іх — дзеці1

Зяленскі расказаў, што менавіта дапаможа Украіне перажыць зіму8

Пуцін упершыню прыехаў на Курылы. Японія выказала рашучы пратэст8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці51

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць