Грамадства

Ад Алены Аўтуховіч патрабуць сведчыць па справе мужа

Следчы па «ваўкавыскай справе» Віталь Клачко адмаўляецца выдаць юрысту Алегу Воўчаку генеральную даверанасць сям’і Аўтуховічаў на вядзенне спраў. Больш за тое, ён патрабуе ад Алены Аўтуховіч з’явіцца на допыт для дачы паказанняў, даваць якія жанчына супраць свайго мужа адмовілася, і прадставіць даведку пра стан здароўя.

Пра гэта паведамляе сайт charter97.org са спасылкай на «Белорусский партизан».

Праваабаронца Алег Воўчак лічыць дзеянні следства поўным беззаконнем.

«Алена Аўтуховіч адмовілася яшчэ на пачатку гэтай справы даваць паказанні супраць сябе і сваіх блізкіх сваякоў, — заяўляе Алег Воўчак. — Натуральна, нічога супрацьзаконнага яна не здзейсніла - кожны грамадзянін Беларусі, паводле Канстытуцыі, паводле Крымінальна-працэсуальнага кодэкса, мае права не даваць паказанні супраць сябе і сваіх блізкіх. І ніхто не мае права выклікаць сваякоў паўторна».

Паводле словаў Алега Воўчака, 30 верасня ў офіс, дзе працаваў Мікалай Аўтуховіч, прышоў ліст ад следчага. У ім было сказана, што жонка палітвязня павінна з'явіцца да следчага, даць паказанні ў якасці сведкі і прынесці даведкі аб стане яе здароўя.

Нагадаем, што 8 лютага ў Ваўкавыску былі затрыманыя Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Уладзімір Асіпенка. 18 лютага ваўкавыскім прадпрымальнікам было прад'яўленае абвінавачванне па арт. 218 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці). 23 чэрвеня ў дачыненні да Аўтуховіча і, як паведаміла МУС, «іншых асобаў» узбуджаная справа па арт. 359 КК (тэрарыстычны акт) у выглядзе падрыхтоўкі (арт. 13).

Праваабаронцы лічаць затрыманых палітычнымі вязнямі, звяртаючы ўвагу на тое, што Аўтуховіч і Лявонаў раней ужо былі асуджаныя і прызнаныя міжнароднай супольнасцю вязнямі сумлення.

Ваўкавыскага прадпрымальніка Юрыя Лявонава вызвалілі з менскага следчага ізалятара 8 жніўня. 24 верасня яму паведамілі, што супраць яго спынена крымінальная справа.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты19

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Усе навіны →
Усе навіны

Гарыць нафтаперапампоўная станцыя ў Башкартастане

«За ўсё, уключаючы рамонт, выйдзе $10 000 па курсе». Як мінчук будуе дом з марскога кантэйнера5

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка28

Уласнік «Мясной губерні» прасоўвае на эстраду васьмігадовую дачку. Яна ўжо паспела засвяціцца ў акцыі ў падтрымку Лукашэнкі13

Іран адмовіўся весці перамовы з ЗША без выканання пяці ўмоў8

У Беларусі сталі ставіць аўтаматы з піцай. Які там асартымент?1

Успышка хантавіруса на MV Hondius: СААЗ пакуль не бачыць пагрозы далейшага распаўсюджвання інфекцыі1

Трамп сёння ляціць у Кітай

Прайшоў першы паўфінал «Еўрабачання-2026»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты19

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць