Грамадства99

Беларуска-расійскія вучэнні будуць раз на два гады

Гэта заявіў прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, падводзячы вынікі аператыўна-стратэгічных вучэнняў «Захад-2009».

Гэта заявіў прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, падводзячы вынікі аператыўна-стратэгічных вучэнняў «Захад-2009».

«Мы з Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам дамовіліся, што такога кшталту вучэнні будуць праходзіць адзін раз на два гады папераменна на тэрыторыі Беларусі і Расійскай Федэрацыі. Так што гэта пачатак, і, спадзяюся, паспяховы пачатак, нашых сумесных вайсковых мерапрыемстваў», — заявіў Мядзведзеў, словы якога прыводзіць прэс-служба Крамля.

Паводле слоў расійскага кіраўніка, усе гэтыя мерапрыемствы накіраваны толькі на тое, каб «зрабіць жыццё ў нашых краінах больш камфортным, больш абароненым, больш сучасным, адпаведным тым патрабаванням, якія сёння існуюць у нашых людзей, а з другога боку, яны дазваляюць абараніць нашых людзей на самым высокім узроўні».

«Тое, што мы сёння, а да гэтага на працягу адпаведнага перыяду, былі ўдзельнікамі гэтага вучэння, паказвае, што нашы саюзніцкія адносіны мацнеюць,
мы развіваем абаронную кампаненту, імкнемся стварыць надзейную аснову для абароны нашых нацыянальных інтарэсаў», — адзначыў Мядзведзеў.

Ён падкрэсліў, што гэтыя вучэнні «носяць толькі абарончы характар, праводзяцца ў адпаведнасці з міжнародным правам і накіраваны на тое, каб дапамагчы нашым краінам у развіцці іх узброеных сіл і ў абароне нашых дзяржаў, а таксама нашай Саюзнай дзяржавы».

У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што вучэнні ў такім маштабе адбыліся дзякуючы Мядзведзеву.

«Павінен сказаць праўду, што мы некалькі разоў падыходзілі да такіх маштабных вучэнняў, але толькі дзякуючы яму нам удалося ў гэтым годзе ўпершыню за перыяд існавання сумеснай беларуска-расійскай групоўкі як складніка Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы правесці гэтыя вучэнні. Не было б рашэння прэзідэнта Расіі, у нас не было б такіх маштабных сумесных вучэнняў», — сказаў Лукашэнка.

Агульная колькасць войск, якія ўдзельнічалі ў АСВ, склала амаль 12,5 тыс. чалавек,

у тым ліку ад Узброеных сіл, іншых войск і воінскіх фарміраванняў Беларусі — каля 6,5 тыс. чалавек, ад УС РФ — каля 6 тыс., ад УС Казахстана — каля 30 чалавек. Для ўдзелу ў вучэннях з запасу было прызвана каля 1,8 тыс. ваеннаабавязаных.

У вучэннях была задзейнічана баявая і спецыяльная тэхніка, у тым ліку 103 лятальныя апараты (63 самалёты і 40 верталётаў), каля 470 баявых браніраваных машын, 228 танкаў, 234 самаходных і буксаваных артылерыйскіх гармат, мінамётаў і рэактыўных сістэм залпавага агню.

Галоўнае месца правядзення АСВ — Абуз-Лясноўскі палігон (Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць), дзе 29 верасня адпрацоўваліся асноўныя мерапрыемствы практычных дзеянняў рэгіянальнай групоўкі. Асобна на Барысаўскім палігоне (Мінская вобласць) праводзіліся вучэнні па плане Генеральнага штаба Узброеных сіл РФ. Іх задума не звязана з задумай АСВ «Захад-2009». 19—29 верасня ў Беларусі таксама праводзіўся другі этап сумесных комплексных вучэнняў АДКБ. Яго тэма — «Арганізацыя прымянення воінскіх кантынгентаў узброеных сіл дзяржаў — членаў АДКБ ва Усходнееўрапейскім рэгіёне калектыўнай бяспекі». Падчас вучэнняў адпрацоўваліся пытанні ўдакладнення парадку разгортвання воінскіх кантынгентаў узброеных сіл дзяржаў — членаў АДКБ ва Усходнееўрапейскім рэгіёне калектыўнай бяспекі, аказання ваенна-палітычнай, ваеннай і ваенна-тэхнічнай дапамогі ў межах арганізацыі.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Каментары9

Цяпер чытаюць

На «гульні Мацкевіча» не было Ціханоўскай, Латушкі, Ціханоўскага. Бабарыка і Калеснікава ад’язджалі, але вярнуліся7

На «гульні Мацкевіча» не было Ціханоўскай, Латушкі, Ціханоўскага. Бабарыка і Калеснікава ад’язджалі, але вярнуліся

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску ставяць спецыяльныя боксы для сабак — вось для чаго3

«У гэты дзень не спала ўся краіна». У Докшыцах з помпай адкрылі аўтамыйню6

У Расіі павесілі банер «З Днём Попеды!»10

Са скаладромам і залай бокса. Комплекс «Дынама» на вуліцы Даўмана адкрыюць у маі пасля рэканструкцыі

Маштабная паветраная атака на рэгіёны Расіі за 4 дні да параду. У Чувашыі гарыць завод ВПК6

У Ханты-Мансійскай акрузе ўпершыню абвясцілі рэжым ракетнай небяспекі. Гэта амаль за 2000 км ад Украіны3

ЗША сцвярджаюць, што знішчылі некалькі іранскіх катараў. Фуджэйру атакавалі дроны2

Марока збіраюцца злучыць з Іспаніяй і Партугаліяй двума падводнымі тунэлямі3

«Не для простых смяротных». Беларусы шакаваныя цаной вады ў рэстаране13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «гульні Мацкевіча» не было Ціханоўскай, Латушкі, Ціханоўскага. Бабарыка і Калеснікава ад’язджалі, але вярнуліся7

На «гульні Мацкевіча» не было Ціханоўскай, Латушкі, Ціханоўскага. Бабарыка і Калеснікава ад’язджалі, але вярнуліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць