Хакеры, звязаныя з рэжымам Лукашэнкі, удзельнічаюць у атаках на польскія вайсковыя структуры
Асноўнай мэтай хакераў з Расіі, Беларусі і Кітая з'яўляюцца польскія вайсковыя структуры. Пра гэта паведамляе Rzeczpospolita са спасылкай на звесткі ізраільскай кампаніі Check Point, якая спецыялізуецца на супрацьдзеянні інтэрнэт-пагрозам.

Міністэрства нацыянальнай абароны і іншыя ваенныя ведамствы Польшчы сталі асноўнай мішэнню кіберзлачынцаў. За масавымі атакамі стаяць групы, звязаныя з Масквой, але таксама тыя, якія падтрымліваюцца Беларуссю і Кітаем, папярэджвае Check Point.
Паводле арганізацыі, у Польшчы кожны тыдзень наносіцца ў сярэднім 1106 такіх удараў па адной урадава-вайсковай арганізацыі. 53% выпадкаў нападаў былі скіраваныя на рассакрэчванне канфідэнцыйных звестак.
Check Point паведамляе, што большасць лічбавых нападаў паспяхова блакуецца сістэмамі бяспекі.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары