Грамадства

У Мікалаеве пасля ўдару па абласной адміністрацыі шукаюць кіраўніцу беларускай суполкі. Яна можа быць пад заваламі

«Наша Таццяна была ў той дзень на працы»,— кажуць калегі і сябры беларускі Таццяны Дзяменнікавай, якая працавала ў эканамічным дэпартаменце Мікалаеўскай абласной адміністрацыі, піша «Радыё Свабода».

Таццяна Дзяменнікава разам з паслом Ігарам Сокалам

29 сакавіка быў нанесены ўдар па будынку Мікалаеўскай абласной адміністрацыі. Частка будынка абвавілася, 19 чалавек загінулі, частка людзей знаходзіцца пад заваламі.

Цяпер намагаюцца высветліць лёс Таццяны Дзяменінікавай, якая працавала ў эканамічным дэпартаменце абласной адміністрацыі і ачольвала Мікалаеўскае абласное нацыянальна-культурнае таварыства беларусаў «Голас Радзiмы».

«У момант выбуху наша Таццяна была на працы. Яе яшчэ не знайшлі. Мы спадзяемся на лепшае», — паведаміла намесьніца старшыні беларускай суполкі «Голас Радзімы» Таццяна Бусько.

У Мікалаеве жывуць 480 тысяч чалавек. Паводле апошняга перапісу, які быў у 2001 годзе, беларусы складаюць 0,8% жыхароў абласнога цэнтра.

Мікалаеўскае абласное нацыянальна-культурнае таварыства беларусаў «Голас Радзiмы» існуе са снежня 2015 года. Суполка актыўна падтрымлівала кантакты з беларускай амбасадай у Кіеве.

МЗС узнагародзіла Таццяну Дзяменнікаву юбілейным медалём «100 гадоў дыпламатычнай службе Беларусi» за значны ўнёсак у развіццё беларуска-ўкраінскіх культурна-гуманітарных сувязяў.

13 лістапада 2019 году пасол Беларусі ва Украіне Ігар Сокал уручыў Таццяне Дзяменнікавай юбілейны медаль, а іншых сяброў суполкі ўзнагародзіў ганаровымі знакамі беларускага пасольства, Тады ж Ігар Сокал перадаў ансамблю «Родныя напевы» беларускія нацыянальныя строі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры6

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў аб галавакружнай хуткасці ўрэгулявання баёў ва Украіне22

Крэмль: Пуцін сказаў Трампу, што падумае, калі аднавіць перамовы па Украіне1

Беларускі рэцыдывіст, які нідзе не працаваў, акрамя калоній, пайшоў ваяваць за Расію. Цяпер у палоне3

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску59

ЗША пагражаюць Украіне спыненнем перадачы разведвальных даных, калі ўдары па расійскіх НПЗ працягнуцца41

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры6

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць