Грамадства

Пілотам не далі частаты для сувязі з Вільняй. З’явіліся новыя факты пра пасадку «Раянэйра» з Пратасевічам

Журналіст «Голасу Амерыкі» Аляксандр Янеўскі сцвярджае, што ў яго распараджэнні маецца справаздача ICAO аб інцыдэнце з пасадкай самалёта «Раянэйр» у Мінску. Некаторыя моманты са справаздачы Янеўскі апублікаваў у сябе ў Твітары.

«Камісія ўстанавіла, што паштовую скрыню, з якой паступіла пагроза пра нібыта закладзеную бомбу, стварылі 14 мая 2021-га. Апошні раз яе выкарыстоўвалі 25 мая 2021-га».

«Камісія не змагла ўстанавіць, якім чынам інфармацыя аб адпраўцы электронных лістоў у некалькі аэрапортаў стала вядомая дзяжурнаму начальніку Мінскага РДЦ».

«Ліст у аэрапорт Мінска быў адпраўлены ў 09:56:45, калі самалёт рэйса FR4978 пачаў зніжацца для пасадкі ў ім.

Таксама ўстаноўлена, што пілотам не ўдалося звязацца са сваёй кампаніяй, паколькі частата для сувязі з аэрапортам у Вільні «не дабівала» — самалёт быў далёка. А 09:34:49 пілоты папрасілі Мінск даць частату, якая «даб'е», але тыя далі тую ж частату.

Калі б пілоты змаглі звязацца з Вільняй, то пасадзілі б самалёт там, а не ў Мінску. «Раянэйр» звяртаўся да ўладаў Беларусі па копіі ліста, але беспаспяхова. Кампанія даведалася пра тое, што было ў лісце з пагрозай, з паведамлення Дэпартамента па авіяцыі Беларусі».

«Камісія не атрымала логі і копіі лістоў ад аэрапорта «Мінск» — толькі скрыншоты лістоў. Прычына — карэспандэнцыя захоўваецца толькі сем дзён, пасля чаго яна аўтаматычна перазапісваецца».

«У 09:48 апавясцілі беларускія ВПС. У 10:04 з базы ў Баранавічах паднялі МіГ-29. МіГ-29 не суправаджаў і не перахопліваў самалёт рэйса FR4978. Не было зафіксавана размоў паміж пілотамі самалётаў».

«Мінскі РДЦ (раённы дыспетчарскі цэнтр) апавясціў цэнтр каардынацыі ратавальных аперацый пра бомбу толькі пасля таго, як самалёт развярнуўся на пасадку ў Мінску ў 09:47, хоць павінен быў гэта зрабіць раней. Ні мінскі РДЦ, ні беларускі цэнтр каардынацыі ратавальных работ не апавясцілі Ryanair пра інцыдэнт, хоць абавязаныя былі гэта зрабіць».

«Камісія ўстанавіла, што нацыянальны камітэт бяспекі Беларусі (магчыма, што гаворка ідзе пра КДБ) вырашыў не праводзіць антытэрарыстычную аперацыю».

«Эвакуацыя пасажыраў заняла 30 хвілін, што даволі доўга. Яны выходзілі групамі па пяць чалавек і чакалі каля трапа самалёта, пакуль іх багаж не будзе абследаваны. Члены экіпажа настойвалі, што эвакуацыя павінна прайсці як мага хутчэй. Але дыспетчар аэрапорта сцвярджаў, што ідэя аб эвакуацыі групамі па пяць чалавек належыць экіпажу».

«Таксама не быў праведзены дагляд ручной паклажы пасажыраў у месцы, дзе паветранае судна, якое знаходзіцца пад пагрозай выбуху, не будзе прадстаўляць небяспекі для людзей у выпадку выбуху».

«З пяці пасажыраў, якія засталіся ў Мінску, трое мелі грамадзянства Беларусі, адзін — грэчаскае і адзін — расійскае. Відэа і аўдыя з пасажырамі, якія праходзяць мытна-пашпартны кантроль, не захавалася. Частка размоў экіпажа, якая папярэднічала іх рашэнню накіраваць самалёт у Мінск, таксама не захавалася».

Чытайце таксама: Эксперт аб справаздачы ІСАО па самалёце: Не выключаю, што асобныя санкцыі будуць аслабленыя

Каментары

Цяпер чытаюць

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт8

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з’явяцца антывандальныя кантэйнеры для збору шкла

Польская пракуратура расследуе смерць Мікіты Мелказёрава6

Паміж Уіткафам і Рубіа ідзе непублічнае суперніцтва адносна фармату мірнага плана па Украіне1

У Фінляндыі занепакоеныя масавай гібеллю паўночных аленяў і звязваюць гэта з вайной ва Украіне5

Хакеры ўзламалі фанатэку Spotify

Вытворца бурбону Jim Beam на год закрывае свой асноўны завод18

Памёр спявак Крыс Ры2

Пафасны і дужа дарагі рэстаран у Гродне трапіў у скандал праз карціны беларускай мастачкі15

Малітву за памерлага Мікіту Мелказёрава правядуць і ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт8

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць