Улада

«Суседзі могуць пайсці на часовую блакаду межаў нават у гандлёвых мэтах». Да чаго яшчэ можа прывесці абвастрэнне міграцыйнага крызісу?

У выніку новага абвастрэння міграцыйнага крызісу на беларуска-польскай мяжы мы ўжо атрымалі цэлы спіс негатыўных рэакцый і наступстваў для краіны ад заходніх суседзяў і не толькі — ад прыпынення руху людзей і грузаў праз Кузніцу да прапановы ўнесці беларускія аэрапорты ў спіс санкцыйных аб’ектаў. Каму выгадная эскалацыя міграцыйнага крызісу і да чаго ўсё гэта можа прывесці? Паспрабавалі разабрацца з палітолагам, экспертам iSANS i Цэнтра EAST Андрэем Елісеевым.

«Тое, што адбываецца на мяжы з Польшчай, — вынік палітычнай гульні Лукашэнкі з вялікімі стаўкамі»

«Тое, што адбываецца на мяжы з Польшчай, перадусім, вынік палітычнай гульні Лукашэнкі з вялікімі стаўкамі ў адказ на прынцыповую пазіцыю ЕС. Задача-мінімум — прымусіць ЕС сесці за стол перамоваў, што дазволіць заявіць: «Ага, вось і прызнаеце мяне легітымным». Задача-максімум: яшчэ і грошай выбіць ад ЕС на стрымліванне міграцыйных плыняў.

Хто, ведаючы крайнюю ступень цэнтралізацыі і кантролю ў Беларусі, паверыць, што тысячы мігрантаў з далёкіх краін без волі на тое беларускіх дзяржорганаў, могуць не толькі ўехаць у краіну, але яшчэ і масава дабрацца да пэўнага памежнага пункта?» — задаецца пытаннем Андрэй Елісееў.

Андрэй Елісееў

Эксперт адзначае, што гульню Лукашэнкі на гэтым этапе падтрымлівае і Крэмль: гэта дае падставы чарговы раз заявіць пра агрэсіўны і адначасова бездапаможны Захад.

Усё ж краіны ЕС пастаўленыя цяпер у складанае становішча: даць мігрантам зялёнае святло — значыць павялічыць іх плыні ў некалькі разоў (а ўжо восьмага лістапада на мяжы было больш за дзве тысячы мігрантаў).

З іншага боку, кепскія ўмовы, у якіх аказваюцца людзі на мяжы (у тым ліку жанчыны і малыя дзеці), даюць падставы наракаць на негуманныя дзеі з боку ЕС. І алгарытму дзеянняў, каб выйсці з гэтай сітуацыі хутка, няма: Лукашэнка ўсведамляе гэта і грае на такім стане рэчаў.

«Упускаеце мігрантаў — дык вось вам іх у пяць, пятнаццаць разоў болей, чакайце болей і захлыніцеся. Не ўпускаеце — значыць, вы «нацысты», якія здрадзілі еўрапейскім каштоўнасцям».

«З плоскасці ЕС сітуацыя пераносіцца ў плоскасць NATO»

Ужо ў панядзелак да мігрантаў быў ужыты слёзатачывы газ, калі яны спрабавалі прарвацца праз мяжу сілай, руйнуючы агароджы. На месца падзей былі сцягнутыя тысячы вайскоўцаў. У такой разгарачанай сітуацыі многія пачалі выказваць боязі кшталту: а ці не пачнецца такім тэмпамі вайна?

«Нейкія непрыемныя для ўсіх бакоў інцыдэнты цяпер дакладна не выключаныя. Сітуацыя ўсё болей пераносіцца з плоскасці ЕС у плоскасць NATO, бо ступень арганізаванасці і маштабу міграцыйных плыняў стала якасна іншай, што і надае Польшчы задуму спаслацца на чацвёрты артыкул Статута NATO аб надзвычайнай кансультацыі з нагоды пагрозы бяспекі.

Што да артыкула №5 пра дапамогу ў выпадку атакі ці агрэсіі на адну з краін альянсу — гэта пакуль малая, але патэнцыйна вельмі сур’ёзная і небяспечная імавернасць.

З праўнага гледзішча NATO, на маю думку, не мае ўзгодненых крытэрыяў, паводле якіх такая нестандартная сітуацыя ў міграцыйнай сферы магла б трактавацца як агрэсіўны акт. Але сённяшнія падзеі дакладна выклічуць акадэмічныя, а таксама практычныя дыскусіі ўнутры NATO», — каментуе Андрэй Елісееў.

Кажучы пра патэнцыйнае развіццё падзей, эксперт не выключае частковых прарываў мігрантаў у ЕС, улічваючы іх колькасць і арганізаванасць.

«Калі новая стратэгія з масавасцю мігрантаў не атрымаецца, то, з улікам надыходу халадоў, вялікая частка мігрантаў будзе вымушаная калі не вяртацца на радзіму, дык неяк ператрываць у Беларусі халодны сезон.

Калі ж сённяшняя стратэгія будзе даваць плады, то не выключаныя новыя транзітныя мігранцкія плыні з Афганістана і цэнтральнаазіяцкіх краін. Поўнага і хуткага вырашэння сітуацыі з мігрантамі не прадбачыцца», — лічыць суразмоўца.

Якія наступствы будуць у эскалацыі міграцыйнага крызісу?

«Гледзячы на ход падзей, ЕС можа чарговы раз узмацніць санкцыі, а суседзі могуць пайсці аж на часовую блакаду межаў (нават у гандлёвых мэтах).

Пры гэтым самому Лукашэнку з палітычных прычын можа быць выгадная сітуацыя непрадказальнасці на мяжы як мінімум да правядзення рэферэндуму і прызнання Крамлём новай канстытуцыі», — прагназуе Андрэй Елісееў.

Новае абвастрэнне на мяжы: што не так з аргументамі лукашэнкаўцаў? 

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на мільён, скрадзены са збору на хворае дзіця?35

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на мільён, скрадзены са збору на хворае дзіця?

Усе навіны →
Усе навіны

75‑гадовы кіроўца ў Мінску збіў пешахода3

Канцлер Мерц: Сірыйскія бежанцы мусяць вярнуцца на радзіму11

«Штосьці ўдавалася перадаваць Бабарыку». Лосік расказаў, як арганізаваў у калоніі сетку распаўсюду інфармацыі3

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ20

Мінчук вырашыў палепшыць крэдытную гісторыю і ўзяў дзевяць растэрміновак. Цяпер увесь у даўгах2

Мужчыны і Лукашэнка: беларусы шукаюць вінаватых у дэмаграфічнай катастрофе42

Трамп сказаў, за каго галасаваць на выбарах мэра Нью-Ёрка, інакш парэжа гораду фінансаванне7

Кім Кардаш'ян заявіла, што амерыканцы не высаджваліся на Месяц6

Што за серыял «Бар «Адзін званок», які масава шукаюць беларусы?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на мільён, скрадзены са збору на хворае дзіця?35

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на мільён, скрадзены са збору на хворае дзіця?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць