Навука і тэхналогіі

Як выглядае і што можа сучасная інтэрактыўная панэль Huawei IdeaHub — мазгавы цэнтр офіса

Тэхналогіі анлайн-камунікацыі ад Huawei дапамагаюць бізнэсу і адукацыі перайсці на новы ўзровень.

Лічбавая супраца менш чым за паўтара года пандэміі стала новай формай зносін у бізнэсе, а аддаленая праца і аддаленае навучанне ўсё часцей становяцца ладам жыцця. І ў гэтай сітуацыі складана пераацаніць важнасць правільнага выкарыстання тэхналогій для развіцця сувязяў і паляпшэння вынікаў супрацоўнікаў.

Многія кампаніі сёння шукаюць магчымасць інвеставання ў сучасныя сістэмы, якія будуць пазбаўленыя недахопаў папярэдніх і змогуць дапамагчы павялічыць прадукцыйнасць працы з найменшымі высілкамі. Інтэрактыўная панэль Huawei IdeaHub — гэта апошні дадатак у серыі інструментаў для сумеснай працы, створаных кампаніяй. Панэль спецыяльна распрацавалі для выкарыстання ў канферэнц-залах, разумных класах, адкрытых офісных прасторах.

Сумесная праца: інтэлект пад рукой

Huawei IdeaHub спалучае інтэлектуальныя тэхналогіі для сумеснай працы і простасць. Гэта больш наглядна, чым фліпчарт, і больш зручна, чым планшэт.

Інтэрактыўныя панэлі аб'ядноўваюць некалькі функцый, у тым ліку шматэкранную сумесную працу паміж мабільнымі прыладамі і камп’ютарамі, інтэрактыўную дошку, аддаленую сумесную працу, відэаканферэнцсувязь, убудаваную галерэю прыкладанняў, а таксама як воблачныя рашэнні для сувязі (Zoom, Skype for Business і іншыя), так і абаронены сэрвіс Huawei Cloud Video Conference, які можна рэалізаваць у прыватным воблаку прадпрыемства або арандаваць у публічным воблаку ў правайдара.

Калі вы праводзіце працоўную сустрэчу анлайн, то IdeaHub дазволіць удзельнікам рэдагаваць дакументы ў рэжыме рэальнага часу, лёгка выводзіць на экран усе неабходныя файлы з планшэта, ноўтбука або смартфона і імгненна адпраўляць інфармацыю на знешнія рэсурсы, дзяліцца ідэямі з аддаленымі офісамі адным дотыкам пальца.

Выкарыстоўваць Huawei IdeaHub прасцей, чым ручку і паперу: лічбавая затрымка складае ўсяго 35 мс. А 20-кропкавы мультытач дазваляе зручна і эфектыўна кіраваць панэллю.

Выкарыстанне высакахуткасных працэсараў мае вялікае значэнне для ліквідацыі затрымак, якія часта можна бачыць у часе прэзентацый, асабліва пры сумесным выкарыстанні інтэрактыўнага кантэнту.

Інавацыйнае інтэлектуальнае распазнаванне тэксту аўтаматычна вызначае словы, лічбы і блок-схемы. Пісаць можна як спецыяльным пяром (калі хочаце большага пагружэння, інжынеры Huawei прадугледзелі магчымасць гукавога эфекту: знаёмага ўсім са школьных гадоў паскрыпвання крэйды па дошцы), так і пальцам.

Падчас анлайн-сустрэч можна вызначыць ключавыя моманты і вобласці, запісваць іх, выразаць і ўстаўляць словы, перамяшчаць іх, наглядна вылучаць, напрыклад, мэты продажаў і размяркоўваць задачы паміж рознымі камандамі.

Відэаканферэнцыя: для бізнэсу і адукацыі

Інструменты для аўдыё- і відэаканферэнцсувязі існуюць ужо шмат гадоў, але іх часта разглядаюць як менш зручныя, чым асабістыя сустрэчы. Больш за тое, яны далёка не заўсёды адказваюць запытам бізнэсу і анлайн-адукацыі і выкарыстоўваюцца па звычцы і за адсутнасцю лепшых альтэрнатыў. Тэхналогіі, якія ўжытыя ў Huawei IdeaHub дазваляюць праводзіць карпаратыўныя колы, адукацыйныя канферэнцыі, трэнінгі і важныя перамовы максімальна эфектыўна і з поўным пагружэннем.

Падчас адукацыйнай відэаканферэнцыі камера Huawei IdeaHub перамяшчаецца за спікерам — ён заўсёды ў цэнтры ўвагі. А сістэма «Акустычная сцяна» адсячэ ўсе знешнія гукі. Панэль робіць максімальна інтэрактыўнымі зносіны спікера са слухачамі.

Відэаканферэнцыі праводзяцца ў высокай якасці 1080p HD з абменам кантэнтам 4K.

Што тычыцца гуку, то ў інтэрактыўную панэль убудавана 12 мікрафонаў: сістэма выкарыстоўвае тэхналогію фарміравання праменю для ўлоўлівання чалавечых галасоў у радыусе 8 метраў. Акрамя таго, прымяняюцца актыўнае падаўленне рэха і эфект «акустычная сцяна»: гукі за межамі васьміметровага радыусу аўтаматычна адсякаюцца.

IdeaHub падтрымлівае Huawei Cloud Meeting (дзякуючы ўласнаму абароненаму сэрвісу Huawei Cloud VC) і іншыя хмарныя сэрвісы і платформы відэаканферэнцсувязі (дзякуючы ўсталяванаму ПЗWindows). Многія з такіх асноўных сэрвісаў адкрытага офіса даступныя ў экасістэме Huawei праз яго AppGallery і спрашчаюць складаны працэс воблачнай канферэнц-сувязі.

Вітаем у лічбавым свеце!

Спалучэнне відэаканферэнцсувязі з інструментамі для сумеснай працы асабліва важныя для бізнэс-адукацыі і трэнінгаў у прыватнасці. Бізнэс-трэнер не проста выступае спікерам, але і ў рэжыме рэальнага часу ўзаемадзейнічае з аўдыторыяй анлайн, атрымлівае зваротную сувязь, кантралюе выкананне заданняў.

Інтэрактыўная панэль дазволіць супрацоўнікам фінансавай галіны лёгка абменьвацца, абмяркоўваць і рэдагаваць фінансавыя дакументы, IT-кампаніям — праводзіць мітынгі і пачынаць новыя праекты, медыкам — працаваць разам і абменьвацца ведамі.

Калі вы праводзіце шмат анлайн-сустрэч, то IdeaHub паклапоціцца пра ваша здароўе: гэта адзіная інтэрактыўная панэль, абсталяваная сістэмай абароны ад шкоднага сіняга колеру, што негатыўна ўплывае на зрок. Тэхналогія сертыфікавана TÜV Rheinland.

Спалучаючы найноўшыя аўдыёвізуальныя тэхналогіі з высакахуткаснай сеткай і пашыранымі функцыянальнымі магчымасцямі для прэзентацый, Huawei IdeaHub становіцца ідэальным рашэннем для арганізацый, якія хочуць павысіць сваю эфектыўнасць і палепшыць сумесную працу супрацоўнікаў без выдаткаў і нязручнасцяў пастаяннай працы ў офісе.

Інтэрактыўная панэль Huawei IdeaHub вырабляецца ў дзвюх мадыфікацыях: Huawei IdeaHub S і Huawei IdeaHub Pro. У кожнай — два варыянты дыяганалі экрана з пашырэннем 4K: 65 (E-LED) і 86 (D-LED) цаляў. Афіцыйны дыстрыб'ютар у Беларусі — ТАА «Трайдэксбелплюс».

Каментары

Цяпер чытаюць

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»16

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны ўдарылі па нафтаправодзе «Дружба» ў Татарстане5

Зяленскі: Каб вызваляць беларускіх палітвязняў, трэба знайсці, на каго іх памяняць11

Зяленскі: Я не буду казаць, якім спосабам, але нашыя людзі займаліся тым, каб тры-чатыры рэтранслятары ўжо не працавалі на тэрыторыі Беларусі2

Выдавецтва Gutenberg Publisher прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»3

У Маладзечне адкрываюць завод, дзе будуць выпускаць прадукт, пра які вы не чулі2

«Спробы стварыць Лукашэнку вобраз «самага чалавечнага чалавека» толькі падкрэсліваюць крайнюю нялюдскасць сістэмы»5

У Польшчы распавялі пра затрыманага беларускага шпіёна

Што рабіць бацькам, калі іх дзіця цкуюць у школе, каб булінг не скончыўся трагедыяй? Тлумачыць псіхолаг6

Кім быў Эль Менча, самы шуканы наркабарон Мексікі, якога забілі ўчора ў ходзе спецаперацыі ў штаце Халіска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»16

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць