Навука і тэхналогіі

Як праграмы распазнавання твару працуюць пры нашэнні маскі

Паўсюднае нашэнне масак стварыла выклікі для праграм распазнавання твараў. Алгарытмы, з дапамогай якіх працуюць адпаведныя праграмы, дзейнічаюць менш эфектыўна, калі частка твару схаваная за маскай. Але з цягам часу праграмы адаптаваліся да новых рэалій.

У студзені ў Міністэрстве ўнутранай бяспекі ЗША знайшлі алгарытм распазнавання твару, эфектыўнасць якога ацэньваецца ў 96%. Паведамляецца, што гэты алгарытм працуе пры праверцы фотаздымкаў, нават калі людзі на фота не здымаюць маску, піша ВВС.

Варта пазначыць, што некаторыя службы паліцыі карыстаюцца праграмамі распазнавання твару. Лонданская паліцыя не ўжывала іх ужо год, але ёсць звесткі, што амерыканскія праваахоўнікі выкарыстоўвалі адпаведныя алгарытмы падчас пратэстаў Black Lives Matter мінулым летам. Патэнцыйная небяспека тэхналогіі выклікае трывогу праваабаронцаў — як і той факт, што некаторыя арганізацыі лічаць кавід апраўданнем для яе пашыранага выкарыстання.

Прыклад такой арганізацыі — японская карпарацыя NEC, якая яшчэ да пачатку пандэміі пачала распрацоўку алгарытмаў распазнавання твару ў выпадку з людзьмі, якія носяць маску па прычыне алергіі. У студзені кампанія заявіла, што сістэма ўжо паказвае добрыя вынікі: яе эфектыўнасць складае 99,9%. Праграма працуе наступным чынам: яна высвятляе, ці носіць чалавек маску, і, калі так, распазнае твар праз даступныя для назірання рысы, напрыклад, праз характарыстыкі вачэй і лба.

NEC плануе прадаваць праграму для выкарыстання пры праверцы бяспекі ў офісных будынках і іншых установах. Прадстаўнікі карпарацыі сцвярджаюць, што ў час пандэміі (а значыць, паўсюднага нашэння масак) дакладнае распазнаванне твару стала асабліва важным.

Прыватныя арганізацыі таксама не адмаўляюцца ад падобных праграм. Так, у адным з тэматычных паркаў Disney World на працягу месяца будуць карыстацца тэхналогіяй распазнавання твару, каб зменшыць чэргі наведвальнікаў на ўваходзе ў парк. Пры гэтым гасцей парка таксама не будуць прасіць здымаць маскі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў11

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня4

Беларус пасадзіў занадта шмат бульбы. Каб яна не прапала, давялося кідаць кліч у сацсетках3

Ускрыццё пацвердзіла, што актрыса Хейдэн Панецьер памерла ад перадазіроўкі наркотыкаў2

Ва Украіне мабілізавалі хасіда, які прыехаў з Ізраіля ва Умань на святкаванне яўрэйскага Новага года8

ЗША афіцыйна запрасілі Пуціна прыехаць на саміт G20 у Маямі10

У Шатландыі сям'я знайшла сваю котку праз шэсць гадоў пасля таго, як яна згубілася1

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў11

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць