Улада22

Прэзідэнт Абама прадоўжыў на год указ аб арышце ўласнасці Беларусі ў ЗША

Прэзідэнт ЗША Барак Абама 12 чэрвеня на год прадоўжыў дзеянне ўказа аб арышце ўласнасці "шэрагу асоб, якія падрываюць дэмакратычныя працэсы ў Беларусі", што знаходзіцца на тэрыторыі або пад юрысдыкцыяй ЗША

Як зазначае прэс-служба Белага дома, Абама накіраваў адпаведнае паведамленне, у тым ліку ў Кангрэс ЗША, у якім адзначыў наяўнасць "некаторых пазітыўных змяненняў за мінулы год" у Беларусі.

У прыватнасці, ён звярнуў увагу на вызваленне ўсіх міжнародна прызнаных палітычных зняволеных. "Але нягледзячы на гэта, дзеянні і палітыка пэўных членаў урада і іншых людзей, якія падрываюць дэмакратычныя працэсы, парушаюць правы чалавека і ўцягнутыя ў дзяржаўную карупцыю, маюць надзвычайную пагрозу нацыянальнай бяспецы і міжнароднай палітыцы ЗША. Па гэтых прычынах я вырашыў, што неабходна прадоўжыць дзеянне ўказа аб блакіраванні ўласнасці", — гаворыцца ў дакуменце.

Указ аб фінансавых санкцыях у дачыненні да дзесяці беларускіх чыноўнікаў быў падпісаны папярэднім прэзідэнтам Джорджам Бушам 16 чэрвеня 2006 года і з таго часу прадаўжаецца штогод.

Указ блакіруе ўласнасць гэтых чыноўнікаў і іх права на ўласнасць у ЗША, рахункі і магчымасць фінансавых аперацый. Амерыканскім кампаніям і прыватным асобам забаронена заключаць здзелкі з гэтымі службовымі асобамі.

Да ўказа прыкладаецца спіс з дзесяці прозвішчаў, у іх ліку — прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка і яго сын Віктар Лукашэнка, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч, міністр юстыцыі Віктар Галаванаў, старшыня Белдзяржтэлерадыёкампаніі Аляксандр Зімоўскі, кіраўнік Цэнтрвыбракама Лідзія Ярмошына.

У спіс таксама ўваходзяць асобы, якія на гэты час пазбавіліся сваіх пасадаў, — гэта былыя старшыня КДБ Сцяпан Сухарэнка, дзяржсакратар Савета бяспекі Віктар Шэйман, міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў і камандзір брыгады спецназу ўнутраных войскаў МУС Дзмітрый Паўлічэнка.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?14

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Усе навіны →
Усе навіны

На хутары ў Беларусі жыве дзік, які абажае «Снікерс»2

Купля кватэры праз кааператыў замест іпатэкі: як працуе сістэма, падобная да піраміды, і што кажуць удзельнікі і эксперт13

Махляры прыдумалі новую салідную арганізацыю, ад імя якой могуць тэлефанаваць3

Арыштаваны былы кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Ярмак14

У Беларусі прапануюць дзікую паслугу — пахаваць жыўцом у лесе. Колькі каштуе?5

Што будзе з хрушчоўкамі ў Беларусі?3

Самы дарагі катэдж у Мінску ў красавіку прадалі за 360 тысяч даляраў

Саннікаў пакпіў з таго, што Офіс Ціханоўскай на міжнародным саміце быў прадстаўлены работнікам па прозвішчы Педэрсан33

Трамп пакінуў Вэнсу сакрэтны ліст на выпадак сваёй гібелі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?14

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць