Усяго патроху

Пісьменніца Марыя Вайцяшонак з нагоды свайго 80-годдзя: Трэба любіць — і тады можна жыць доўга

Сёння Марыі Вайцяшонак спаўняецца 80 гадоў — яна трымаецца самаізаляцыі, займаецца садам і дзявочым голасам расказвае «Нашай Ніве», што адчувае перад такім рубяжом.

Фота з сацыяльных сетак

Яшчэ напярэдадні пісьменніцы сталі прывозіць падарункі, але яна іх не глядзела, каб расцягнуць момант чакання і адкрыць адным махам у дзень нараджэння. Праз пандэмію Марыя самаізалюецца, намагаецца да сур’ёзных замаразкаў скончыць свой любімы клопат — работу ў садзе — і кажа, што 80-годдзе здарылася неспадзявана.

«Гэта такі цяжар, што я нават не чакала. Я вельмі любіла і люблю жыць, а ў любові заўсёды не да розуму: надта не звяртаеш увагі на тое, колькі табе гадоў, а проста жывеш. І тут раптам здарылася нешта неспадзяванае — што мне столькі гадоў. Не тое каб я спужалася, але калі я чую імя і лічбу 80, гэта ўспрымаецца як парог, за якім толькі некалькі гадоў, падчас якіх не чакаеш ні новых сяброў, ні новых адносін і будучыні быццам не існуе. Вельмі цяжка пагаджацца з думкай, што пасля 80-ці чалавек жыве нямнога ды і жыццё ў яго ўжо зусім іншае. Таму настрой у мяне не святочны: мне цяпер трэба сябе неяк пераадолець, пераступіць праз гэты парог і паспрабаваць жыць, як я жыву звычайна». 

Пісьменніца кажа, што на здзяйсненне памкненняў у такім узросце патрэбныя сілы, воля і адвага, але, відаць, сама ўсё гэта мае. Апроч клопату аб садзе Марыя разам з Аксанай Ёркінай ужо тры гады займаецца серыяй размоў, разваг і ўспамінаў «На прызбе ў Сілічах» у Facebook і прызнае, што займела ад сацыяльнай сеткі пэўную залежнасць.

«Магчыма, гэта каму-небудзь будзе цікава, мне хацелася б зрабіць з гэтага кніжачку. Я лічу, што пісьменнік, малы ці вялікі, у любой размове і нават маўчанні альбо калі ён нешта робіць у садзе, застаецца пісьменнікам. Ён заўсёды шукае слова і мае патрэбу ў тым, каб сказаць нешта сваё, хаця б пра тое, што бачыць праз акно. Ён увесь час перакладае прыроду альбо чалавека на сваю мову і такім чынам увесь час знаходзіцца ў стане перакладчыка. Калі дзень прайшоў, а я не заўважыла нічога незвычайнага, я адчуваю прыкрасць ад таго, што не вельмі ўважліва жыла».

Фота з сацыяльных сетак

З нагоды юбілею Марыя Вайцяшонак асабліва падкрэслівае, што «трэба любіць — і тады можна жыць доўга і нават гэтага не заўважыць».

Чытайце таксама: Пісьменніца Марыя Вайцяшонак перавезла з малой радзімы камень, які служыў парогам у каморы, дзе яна жыла сіратой пасля вяртання з высылкі

Каментары

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць