Грамадства33

Супраць актывіста «Народнай грамады» Сяргея Спарыша заведзена крымінальная справа

Фота Уладзя Грыдзіна

На актывіста і прэс-сакратара «Народнай грамады» Сяргея Спарыша заведзена крымінальная справа па ч.1 арт. 342 КК РБ («Арганізацыя ці актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак»), паведамляе spring96.org

Ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання на вул. Акрэсціна. Яго справа таксама звязаная з інцыдэнтам на выбарчым пікеце па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую ў Горадні 29 мая, па якой праходзіць шэраг іншых людзей. 

Сяргей Спарыш быў гвалтоўна затрыманы 25 чэрвеня. Супрацоўнікі ў цывільным фактычна выцягнулі яго з уласнай кватэры. Актывіста амаль без адзення цягнулі з кватэры па прыступках. Тады яго забралі адбываць 15 сутак, якія ён раней атрымаў за ўскладанне кветак на Вайсковых могілках 8 мая. 

Spring96.org нагадвае, што на дадзены момант ужо 18 чалавек знаходзяцца пад вартай у межах крымінальных спраў па арт. 342 КК РБ. Гэта блогеры Сяргей Ціханоўскі, Уладзімір Няронскі, Сяргей Пятрухін, Аляксандр Кабанаў, Уладзімір Цыгановіч, Зміцер Казлоў, Ігар Лосік, затрыманыя пасля інцыдэнту ў Гродне Зміцер Фурманаў, Вяргілій Ушак, Арцём Сакаў, Аляксандр Арановіч, Уладзімір Навумік, Васіль Баброўскі, Яўген Разнічэнка, Уладзімір Кніга, Андрэй Новікаў, палітык Мікалай Статкевіч, Сяргей Спарыш. 

Каментары3

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея18

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць11

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Самарскую вобласць. Пажар на Куйбышаўскім НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея18

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць