Грамадства2626

У Віцебску ад цяжкай пнеўманіі памерла 47-гадовая медсястра. Першая такая смерць медработніка

У Віцебску 2 красавіка за суткі памерлі два чалавекі з пнеўманіяй.

Пра гэта на пасяджэнні абласнога штаба заявіў выканаўца абавязкаў начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мікалай Каспіровіч. Такую інфармацыя паведаміла дзяржаўная газета «Віцьбічы», але неўзабаве тэкст знік з сайта, застаўшыся толькі ў кэшы гугла (неўзабаве пасля нашай публікацыі тэкст вярнуўся на сайт — Рэд.) 

Паводле слоў чыноўніка, за суткі ў Віцебску выяўлены чатыры новыя выпадкі інфекцыі ў пацыентаў, якія ўжо былі на лячэнні. Два чалавекі памерлі.

Першы выпадак — жанчына, старэйшая за 70 гадоў з хранічнымі паталогіямі. Яе тэст на каранавірус яшчэ пераправяраюць.

Другі — медыцынская работніца, у якой была двухбаковая пнеўманія вірусна-бактэрыйнага генэзу. Пацверджаных вынікаў тэста на каранавірус таксама няма.

Як стала вядома «Нашай Ніве», гаворка ідзе пра старшую медсястру аднаго з аддзяленняў Віцебскай гарадской клінічнай бальніцы №1, у гэты час перапрафіляванага пад работу з хворымі і падазраванымі на каранавірус.

Святлане К. было 47 гадоў. Звязацца са сваякамі пакуль не ўдалося.

Калегі жанчыны пацвярджаюць яе дыягназ — духбаковая полісегментарная пнеўманія.

Гэта першая такая смерць медработніка ў Беларусі. 

Чытайце таксама: «Мама вельмі любіла медыцыну і сваю справу». У Віцебску ад пнеўманіі памерла 47-гадовая медсястра

Каментары26

Цяпер чытаюць

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць