Афіша11

Чаму на «Мова Фэст» трэба ісці з дзеткамі 

22 лютага ў мінскім культурным хабе «ОК16» (вул. Кастрычніцкая, д. 16, к. 27) «Арт Сядзіба» пры падтрымцы генеральнага партнёра «Аліварыя» ладзіць маштабнае і ўнікальнае свята «Мова Фэст» да Міжнароднага дня роднай мовы.

Фота Надзеі Бужан. З архіву «НН»

Падчас свята з 13:00 да 17:00 у вялікай зале будзе працаваць дзіцячая пляцоўка «Дуду», якую арганізоўвае «Наша Ніва». 

Якія актыўнасці мы падрыхтавалі для вас і вашых дзетак:

  • Пластыляндыя — дзеткі пад кіраўніцтвам Алеся Кудрыцкага будуць ляпіць з пластыліну розных цікавых персанажаў (важна: калі плануеце паўдзельнічаць і хочаце забраць дадому зробленыя фігуркі, то прынясіце з сабой пластылін; 2-3 цаглінак хопіць на выраб аднаго героя),

  • Пахімічым — падлетак Тарас Бабін будзе дэманстраваць захапляльныя доследы,

  • Вучымся маляваць — мастак Раман Тарасевіч будзе паказваць дзеткам на фліпчарце, як малююцца розныя героі, каб яны маглі тут жа паўтарыць самі,

  • Самаробкі з паперы — арыгамі з Ганнай Раманоўскай,

  • Віктарына на веды з салодкімі падарункамі і розыгрышам часопісаў.

Апроч таго, у малой зале кампанія «Будзьма беларусамі!» будзе праводзіць інтэрактыўную гульню-спектакль «Па слядах аднаго падання». Доўжыцца спектакль 25 хвілін, арыентаваны ў першую чаргу на дзяцей 6-13 год. Расклад: 13.20-13.50, 14.20-14.50, 15.20-15.50.

Выйшаў новы «Дуду»: усё пра булачкі, пячом коржык, спявалка і ляпілка

А што яшчэ будзе?

Моўны квэст, вулічная пляцоўка «Смачна ў роце», літаратурная пляцоўка, «Спеўны сход», майстар-клас ад ілюстратаркі Лізаветы Ганчаровай, майстар-клас ад Віталя Гуркова «Тайскі бокс па-беларуску», беларускія гульні, лекцыі, прадукты і шмат іншага. 

Любіце беларускую музыку? Яе будзе шмат!

17.00-18.00, сцэна «Традыцыя»:

  • гурт «Тутэйшая шляхта»
  • гурт Vuraj

18.00-19.00, новая сцэна:

  • Zrabi
  • Gleboki Smak
  • Lear
  • гурт VAL
  • Марыя Ермакова

19.00-22.00, галоўная музычная сцэна ў вялікай зале:

  • гурт Akute
  • гурт «Мутнаевока»
  • Лера Яскевіч
  • Пётр Клюеў
  • Ганна Шаркунова
  • Хэдлайнер — гурт Volski

Клікніце, каб паглядзець поўную праграму на сайце «Мова Фэста»

Каментары1

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

Беларусаў запрашаюць абдымацца з незнаёмцамі. Цана пытання — 65 рублёў6

Польшча перакідвае на мяжу з Украінай войскі, танкі і сістэмы Patriot5

McDonald’s вінавацяць у тым, што ён з дапамогаю ШІ трымае высокія цэны для тысяч рэстаранаў1

ЗША выключылі з санкцыйнага спісу памерлага беларускага міністра

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць