LG паказала новыя тэлевізары з опцыямі на базе штучнага інтэлекту
Кампанія LG Electronics у 2020 годзе прапануе лінейку з 14 новых мадэляў OLED-тэлевізараў. Флагманамі лінейкі сталі тры новыя 4K Ultra HD-тэлевізары з серыі GX Gallery — 88-і 77-цалевыя мадэлі класа Real 8K і абсалютна новая мадэль з 48-цалевым OLED-экранам. Прадстаўленыя на выставе CES-2020 новыя OLED-тэлевізары і ВК-тэлевізары NanoCell вызначаюцца інавацыйным дызайнам, палепшанай прадукцыйнасцю. Дзякуючы дадатковым опцыям на базе штучнага інтэлекту, рэалістычнасць фільмаў, спартыўных трансляцый і відэагульняў узрастае да ўзроўню, які раней немагчыма было ўявіць.

«LG з'яўляецца правадніком спажыўцоў у свет тэхналогій. Мы натхняемся любімымі заняткамі кожнага чалавека — ад спорту да відэагульняў, — адзначыў Пак Хён-сэй (Park Hyoung-sei), прэзідэнт кампаніі LG Home Entertainment. — У тэлевізарах прэміум-класа мы выкарыстоўваем перадавыя тэхналогіі — штучны інтэлект, «разумныя» платформы і рашэнні для найлепшага гуку і якасці выявы. Усё гэта становіцца магчымым дзякуючы тэхналогіі OLED».
Новыя мадэлі тэлевізараў працуюць на базе інтэлектуальнага працэсара трэцяга пакалення з палепшанай прадукцыйнасцю — α (Alpha) 9. У працэсары выкарыстоўваюцца алгарытмы машыннага навучання, якія павышаюць якасць малюнка і забяспечваюць магчымасць захоўвання і прайгравання розных тыпаў кантэнту, у тым ліку фільмы, гульні і спартыўныя трансляцыі.

Новая лінейка тэлевізараў гарманічна ўпішацца ў любы інтэр'ер дзякуючы мінімалістычнаму дызайну. Таўшчыня корпуса 65-цалевай мадэлі тэлевізараў серыі Gallery — усяго толькі 20 міліметраў. Таксама, у камплектацыю мадэляў 55, 65 і 77 цаляў уваходзіць спецыяльна распрацаванае насценнае мацаванне, якое дазваляе разглядаць тэлевізар як асобны прадмет эфектнага інтэр'еру.

8K-мадэлі LG OLED ZX Real забяспечваюць чатырохразовую ступень дэталізацыі ў параўнанні з 4K-тэлевізарамі і 16-кратную — у параўнанні з тэлевізарамі з HD-разрозненнем.

Нароўні з новымі версіямі двух папулярных серый 4K UHD (мадэлі CX, BX) у выглядзе 77-, 65- і 55-цалевых мадэляў у 2020 годзе, LG прадстаўляе OLED-тэлевізары з экранам зусім новага 48-цалёвага фармату для якаснай выявы. Выразнасць малюнка яшчэ вышэйшая дзякуючы 8 мільёнам пікселяў на 48-цалевым экране, пры гэтым шчыльнасць пікселяў параўнальная са шчыльнасцю 8К-тэлевізара з 96-цалевым экранам.
Дзякуючы спалучэнню тэхналогіі дысплея OLED з самавыпраменьваннем, магчымасці адлюстроўваць насычаныя чорныя колеры з дапамогай Dolby Vision IQ і новага рэжыму Filmmaker Mode, тэлевізары LG OLED 2020 ствараюць у гасцінай рэалістычную атмасферу кінатэатра новага ўзроўню. Тэхналогія Dolby Vision дазваляе стварыць ультра-яркі малюнак для эфекту поўнай прысутнасці, Dolby Atmos адказвае за якасны гук, а Dolby Vision IQ выкарыстоўваецца ўпершыню. Dolby Vision IQ дазваляе тэлевізарам стаць яшчэ больш «разумнымі» — якасць малюнка не залежыць ад навакольнага асвятлення, што б вы ні глядзелі.

Глядзець фільм такім, якім задумаў яго рэжысёр, дазваляе новы рэжым Filmmaker Mode, які выкарыстоўваюць найлепшыя стваральнікі кіно ў Галівудзе. Нейтралізуючы некаторыя эфекты постапрацоўку (напрыклад, згладжванне руху, шумапрыглушэнне і налада рэзкасці), тэхналогія дазволяць цалкам захоўваць правільныя суадносіны ракурсаў, колераў і частаты кадраў.
Тэлевізары LG OLED 2020 і LG NanoCell 2020 працуюць на «разумнай» платформе webOS. Платформа дазваляе атрымаць доступ да мноства каналаў, якія даступныя, у тым ліку, у праграмах і анлайн-сэрвісах, такіх як Disney+, Netflix. Акрамя гэтага, новая праграма Apple TV, якая выйшла ў 2020 годзе, дазваляе кліентам падпісвацца і глядзець каналы Apple TV+ і Apple TV.
Дзякуючы цудоўнай якасці малюнка і нядаўна дададзеным гульнявым функцыям тэлевізары ад LG 2020 года ідэальна падыходзяць дасведчаным геймерам. Яны забяспечваюць поўную прысутнасць, дзе б ні знаходзіўся гулец. LG — першая кампанія-вытворца тэлевізараў, якія сумяшчальныя з тэхналогіяй NVIDIA G-SYNC. У 2020 годзе LG пашырае гэты патэнцыял і стварае 12 новых OLED-тэлевізараў, якія забяспечваюць бездакорныя ўражанні ад гульнявога працэсу на ПК за кошт адсутнасці разрыву экрана або іншых фактараў, што адцягваюць увагу.

Дзякуючы ўнікальнай пераменнай частаце абнаўлення, звышхуткаму часу водгуку і высокай ступені дэталізацыі OLED-тэлевізары ад LG лічацца найбольш прасунутымі гульнявымі маніторамі на рынку. Плаўнасць і аператыўнасць кіравання дзеяннем на экране здаюцца неверагоднымі, пакуль карыстальнік не адчуе іх самастойна.
Тэлевізары створаны такім чынам, каб дапамагчы знізіць напружанне вачэй.
Таксама, упершыню ў гісторыі галіны тэлевізары LG OLED 2020 абсталяваныя рэжымам HGiG Mode, дзякуючы якому геймеры могуць у поўнай меры атрымліваць асалоду ад высакаякасных візуальных эфектаў.

OLED-тэлевізары ад LG створаны такім чынам, каб дапамагчы знізіць напружанне вачэй падчас інтэнсіўных гульнявых сесій. Сертыфікат Eye Comfort Display, пацвярджае, што ў OLED-тэлевізарах ад LG можна рэгуляваць сіняе свячэнне, у іх адсутнічае мігаценне і забяспечваецца выключная якасць выявы пад любым вуглом.
OLED-тэлевізары ад LG ідэальна падыходзяць не толькі аматарам кіно і геймерам, але і фанатам спорту. Яркія ўражанні ад прагляду гарантуюцца часам водгуку 120 Гц.
З дапамогай функцыі Sports Alert карыстальнікі змогуць сачыць за навінамі і раскладам матчаў. Таксама, можна выбіраць любімыя каманды ў розных відах спорту. Прапусціць пачатак матчу, забіты гол немагчыма — паведамленне прыйдзе аўтаматычна.
-
Інжынер з Anthropic звольніўся, каб папярэдзіць, што ШІ вось-вось можа выйсці з-пад кантролю
-
ШІ-генерацыю ў відэагульнях крытыкавалі, а цяпер захапляюцца. Злітая тэхналогія ад NVIDIA ператварае старыя гульні ў сапраўдны кінематограф
-
У Расіі для Android зрабілі незвычайную клавіятуру— яна адразу паказвае тэрмін за каментар, што вы напісалі
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
Каментары