Афіша33

У цэнтры Мінска пройдзе вечарынка на каньках

У першую зімовую ноч на лядовым катку каля Палаца спорту «Святы істочнік» адкрые начны клуб з дыджэем, воднымі барменамі і танцорамі на каньках. Для таго, каб патрапіць на трэніроўку па фігурным катанні ў фармаце айс-вечарынкі, трэба пакінуць заяўку на ice-challenge.by.

Арганізатары чакаюць гасцей а 23:00, 23:40 і 00:20. Для кожнага начнога сеансу на лёдзе забраніравана па 100 месцаў і па столькі ж пар канькоў. Для ўдзельнікаў, якія не зарэгістраваліся на сайце, уваходным квітком стане свая пара канькоў, а трапіць на вечарыну яны змогуць па жывой чарзе.

У 2019 годзе ў Беларусі ўпершыню пройдзе чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні. Напярэдадні маштабнага спартыўнага спаборніцтва яго галоўны водны партнёр «Святы істочнік» разам з Беларускім саюзам канькабежцаў арганізавалі праект «Айс-чэлендж» — серыю трэніровак, якія дапамагаюць мінчанам зрабіць першы крок у фігурнае катанне, а тым, хто ўжо ўпэўнена стаіць на каньках, вывучыць новыя элементы.

У мінулую суботу ў межах праекта прайшла трэніроўка для пачаткоўцаў, на якой адначасова больш за 100 мінчукоў упершыню выйшлі на лёд. У гэтыя выхадныя на каток вырашылі запрасіць сталічных тусоўшчыкаў. Ім прапануюць у ноч з 1 на 2 снежня адмовіцца ад паходу па клубах на карысць вечарынкі, на якой можна злучыць звыклы фармат суботняга адпачынку з карыснай спартовай забавай.

«Мы запусцілі серыю трэніровак у межах «Айс-чэлендж», каб паказаць беларусам, што часам зрабіць крок да новай карыснай звычкі значна прасцей, чым здаецца, — распавядае Дзяніс Крупец, прадстаўнік брэнда «Святы істочнік» і арганізатар праекта «Айс-чэлендж». — Цяпер у Мінску больш за 40 клубаў і ўсяго 8 каткоў, таму большасць маладых мінчан уяўляюць сабе адпачынак у цэнтры горада, хутчэй, як нешта шумнае, але не карыснае. Мы вырашылі зламаць гэты стэрэатып і паказаць, што фармат вечарынкі можна злучыць з актыўнымі забавамі, напрыклад — фігурным катаннем. Для тых, хто ўжо даўно плануе стаць на лёд, першы дзень зімы можа стаць выдатнай падставай для карысных зменаў».

На катку каля Палаца спорту арганізатары абяцаюць стварыць атмасферу сапраўднага начнога клуба. Для гэтага тут ўсталююць светлавыя гарматы і пражэктары, а бармэнаў паставяць на канькі.

За музыку ў гэты вечар будзе адказваць прафесійны дыджэй, а замовіць любімую песню можна адразу пры рэгістрацыі на ice-challenge.by. Топ-40 самых папулярных у мінчукоў трэкаў прагучыць падчас вечарыны.

У цэнтры катка размесцяць імправізаваны бар — water point. Тут замест звыклага для клуба кактэйлю водны бармэн пачастуе кожнага ўдзельніка трэніроўкі бутэлечкай прыроднай пітной вады «Святы істочнік», каб пачаць піць па 2 літры вады ў дзень ужо на вечарыне. Усіх удзельнікаў трэніроўкі бясплатна забяспечаць канькамі — памеры прапануюць ад 32 да 46.

Трэніроўкі ў межах праекта «Айс-чэлендж» матывуюць мінчан на карысныя змены ў сабе, а таксама прыцягваюць увагу да чэмпіянату Еўропы па фігурным катанні, які пройдзе ў Мінску з 21 па 27 студзеня. Плануецца, што ў беларускую сталіцу прыедуць каля ста прафесійных спартсменаў, сярод якіх зоркі сусветнага фігурнага катання.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Ціханоўскі прыедзе на фэст «Тутака» на Падляшшы10

Bild публікуе «сакрэтны спіс» зброі, якую Украіна просіць у Германіі6

У 2026 годзе беларусы будуць адпачываць меней, чым у гэтым годзе

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць40

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца6

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі1

У Віцебску асвоілі будаўніцтва тэхнічнага флота: зрабілі ўласны цеплаход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць