Усяго патроху77

Тэлевядучая СТБ — пра гвалт: «Я адчула, што ўяўная пятля на шыі ўсё сцягваецца»

Новы выпуск ток-шоу «Што адбываецца» быў прысвечаны праблеме хатняга гвалту. Вядоўца СТБ Наталля Надольская падзялілася сваім досведам. Гэтая гісторыя здарылася з ёй дзесяць гадоў таму, з былым мужам. Цяпер у вядучай новая сям'я і трое дзяцей.

— Што было «пунктам незвароту»? Калі вы зразумелі, што трэба бегчы і не азірацца?

— Напэўна, калі я зразумела, што ў мяне не засталося сябровак, калі я зразумела, што выходзіць з дому, па нейкай не вельмі важкай прычыне, не варта. Калі мяне за руку адвялі ў цэнтр тэлефоннай сувязі і папрасілі раздрукоўку маіх тэлефонных званкоў.

Гэта значыць, калі я зразумела, што вось, скажам так, гэтая ўяўная пятля на шыі ўсё сцягваецца і сцягваецца. І я пачынаю губляць сябе, свой унутраны стрыжань, свае навыкі. Таму што я — чалавек таварыскі, у мяне праца такая.

— А праўда, што самае складанае — у тым, што гэта адбываецца паступова? Няма пункту нейкага надлому?

— Так. Мне часта задавалі пытанне: «А навошта ты замуж выходзіла? Куды ты глядзела? Што, ты ж не бачыла?» Жанчыны вельмі часта брутальнасць мужчынскую, сілу, уладу, якую яны хочуць бачыць у мужчыне, успрымаюць гэта як станоўчы фактар. Я — таксама не выключэнне.

Гэта значыць, мне таксама хацелася, каб побач быў моцны мужчына, уладны, валявы.

— Ён абяцаў потым памяняцца, калі вы сказалі, што больш не будзеце разам?

— Так. Гэта яшчэ адзін хітрык маніпулятараў. Бо яны потым просяць прабачэння. І нават пасля фізічнага гвалту. У мяне ёсць знаёмая, сяброўка, якую муж сістэматычна, на працягу 10—15 гадоў, збівае. І, калі я ёй кажу, што «табе трэба сыходзіць ад яго», — яна адказвае: «Ён просіць прабачэння. Ён дорыць кветкі, ён дорыць падарункі. Ён прызнае сваю віну. Ну, як не дараваць?»

Каментары7

Цяпер чытаюць

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч17

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі ўпершыню выпусцілі «дыетычны» энергетык. У ім амаль няма кілакалорый1

Ад аднаго ўдару УСУ па Данецку загінулі як мінімум 20 расійскіх афіцэраў9

Украінцы паразілі дронамі найбуйнейшы дата-цэнтр «Яндэкса» ў Расіі7

«Альбо гарэлая, альбо сухая». Беларусы крытыкуюць бульбу фры ў «Мак.бай»16

Польшча ўнесла беларускага дальнабойшчыка ў спіс непажаданых замежнікаў. Ён нават пісаў прэзідэнту краіны1

«Выехаць нельга застацца». Жыхары Кіева выбіраюць паміж добраахвотнай эвакуацыяй і яшчэ адной зімоўкай у горадзе пад абстрэламі

У мінскай краме заўважылі новы экзатычны плод3

Зяленскі: Па НПЗ ва Ухце на поўначы Расіі быў нанесены ўдар далёкабойнымі дронамі Ан-196 RS8

Ціхая «элітка». У непрыкметным доме ў Мінску прадаюць велізарную кватэру з дахам у прыватнай уласнасці2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч17

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць