Усяго патроху77

152, 250, 512 гадоў: якія істоты жывуць даўжэй за ўсіх?

Гэта Жанна Кальман. Жанчына нарадзілася ў 1875 годзе і пражыла на гэтым свеце 122 з паловай гады, сканаўшы ў 1997-м.

Французская доўгажыхарка з’яўляецца найстарэйшай з людзей, якія калі-небудзь жылі на Зямлі і чые даты нараджэння і смерці дакументальна засведчаныя. Кальман не вяла здаровы лад жыцця: на працягу 95 гадоў яна курыла, кінуўшы толькі ў 117-гадовым веку пасля аперацыі. Па яе словах, яна кінула курыць, бо праз амаль поўную страту зроку не магла прыкурыць самастойна, а прасіць кагосьці іншага ёй было няёмка.

122 гады — шмат для людзей. Але для некаторых іншых зямных істот гэта толькі палова ці нават чвэрць жыцця. Прапануем вам рэйтынг самых вядомых істот-доўгажыхароў.

Азёрны асетр — 152

Асятры дасягаюць даўжыні 2,8 метра. Сустракаюцца ў Паўночнай Амерыцы — у басейне ракі Місісіпі, а таксама ў возеры Вініпег і Вялікіх азёрах.

Грэнландскі кіт — 210

Жыве ў палярных раёнах Паўночнага паўшар'я. Дасягае даўжыні 22 метраў! Паколькі жывуць кіты ў суровых умовах, назіраць за імі вельмі складана. Але навукоўцы кажуць, што некаторыя асобіны дажывалі да 200—211 гадоў.

Карп коі — 226

Яскравыя карпы коі — гэта дэкаратыўны від звычайных карпаў. Іх разводзяць у штучных камяністых вадаёмах і дэкаратыўных сажалках. Самым старым карпам коі лічыцца рыба Ханака, якая памерла 7 ліпеня 1977 года ў веку 226 гадоў.

Галапагоская чарапаха — 250

Чарапахі — вядомыя доўгажыхары. Абсалютны рэкорд сярод чарапах па працягласці жыцця ўстанавіла адна з галапагоскіх чарапах, дажыўшы да 250 гадоў.

Малюск Arctica islandica — 507

У 2006 годзе на бераг Ісландыі выкінула малюска, якому навукоўцы потым далі імя Мін. Ягоны век быў вызначаны шляхам падлічэння гадавых кольцаў росту на панцыры. 507 гадоў!

Грэнландская палярная акула — 512

Грэнландская палярная акула прызнаная навукоўцамі самым даўгавечным відам хрыбетных. Біёлагі мяркуюць, што рыба здольная пражыць каля 500 гадоў. У 2010-2013 гадах навукоўцы праводзілі вымярэнні даўжыні тулава і радыевугляродны аналіз крышталіка вока 28 грэнландскіх акул. У выніку аказалася, што найбольшая з іх, пяціметровая, магла з'явіцца на свет 512 гадоў таму.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам1

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Усе навіны →
Усе навіны

У ДТЗ у Воранаўскім раёне загінула аднагадовае дзіця

Славакія вяртае ў Беларусь пасла11

Распрацаваны першы за 50 гадоў антыбіётык супраць смяротнай супербактэрыі

У Маладзечанскім раёне прадаюць лецішча з марскога кантэйнера

Колькі каштуе пуцёўка ў беларускі санаторый — сума немалая2

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі45

Ротам камуніста Сыранкова зноў укідваецца ідэя адмяніць у Беларусі прэзідэнцкія выбары29

Келаг: На перамовах у Стамбуле будуць прадстаўнікі ЗША, Германіі, Вялікабрытаніі і Францыі3

У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава, прысвечаная расійскім перамогам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам1

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць