Здарэнні55

Мужчына з помсты спаліў двух сабак аднавяскоўкі ў Магілёўскім раёне

Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта расследуе крымінальную справу ў дачыненні да 26-гадовага жыхара вёскі Раманавічы Магілёўскага раёна, які жорстка расправіўся з двума сабакамі, што належалі аднавяскоўцы. Пра гэта паведаміла БелТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Спачатку абвінавачаны падвесіў сабак на ланцугу да адрыны, а пасля абліў бензінам і падпаліў. Аднак, мабыць, гэта не прынесла яму задавальнення, бо пасля ён яшчэ і разбіў вокны ў доме гэтай жа аднавяскоўкі. Свае паводзіны затрыманы патлумачыў, што раней адзін сабака яго пакусаў. Такім чынам мужчына вырашыў адпомсціць.

Па словах афіцыйнага прадстаўніка УСК, усяго з пачатку года ў Магілёўскай вобласці па фактах жорсткага абыходжання з жывёламі распачата чатыры крымінальныя справы. Так, у Касцюковіцкім раёне 37-гадовы мясцовы жыхар таксама з надуманай помсты да жывёлы зрабіў пятлю, зацягнуў яе на шыі сабакі і павесіў жывёлу на дрэве. 40-гадовы жыхар Асіповічаў, раней ужо судзімы, будучы ў стане алкагольнага ап'янення, нажом перарэзаў сабаку шыю, а затым жорстка расправіўся і са шчанюком. А жыхар Мсціслаўскага раёна на вачах у дваіх малалетніх дзяцей парэзаў беспрытульнага сабаку. Па дадзеных трох крымінальных справах пастаноўленыя абвінаваўчыя прысуды.

Ва ўсіх выпадках следчыя ў дачыненні да абвінавачаных прызначалі судова-псіхалагічную экспертызу. Па выніках даследаванняў, усе фігуранты крымінальных спраў прызнаныя свядомымі.

«Псіхолагі кажуць, што жорсткае абыходжанне з жывёламі ясна паказвае сувязь агрэсіўнага стаўлення чалавека да навакольных, асабліва да тых, хто не можа сябе абараніць. Грамадству неабходна ўсведамляць, што жорсткасць у адносінах да любой жывой істоты з'яўляецца недапушчальнай і пагражае ўсім», — сказала Аксана Салянюк.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?14

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Усе навіны →
Усе навіны

Махляры прыдумалі новую салідную арганізацыю, ад імя якой могуць тэлефанаваць3

Арыштаваны былы кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Ярмак14

У Беларусі прапануюць дзікую паслугу — пахаваць жыўцом у лесе. Колькі каштуе?5

Што будзе з хрушчоўкамі ў Беларусі?3

Самы дарагі катэдж у Мінску ў красавіку прадалі за 360 тысяч даляраў

Саннікаў пакпіў з таго, што Офіс Ціханоўскай на міжнародным саміце быў прадстаўлены работнікам па прозвішчы Педэрсан33

Трамп пакінуў Вэнсу сакрэтны ліст на выпадак сваёй гібелі4

Швецыя апошнім часам змянілася да непазнавальнасці — у новай мадэлі дзяржавы ўсё менш, а капіталізму і рынку ўсё больш22

Расія біла па Кіеве ракетамі і дронамі. Абваліўся пад'езд шматпавярховіка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?14

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць