Ад рэдакцыі2424

Гэта наша Перамога

Усякая шушара спрабуе выкарыстаць 9 Мая ва ўласных мэтах.

У тым ліку з дапамогай Дня Перамогі спрабуюць распальваць міжнацыянальную варожасць да народаў Еўропы. Спрабуюць апраўдаць дыктатуру. А расійская прапаганда з дапамогай і нашых мясцовых імха-бобікаў нават рыхтуе новыя перадзелы межаў Еўропы — тое, чым займаўся і Гітлер. Ім не страшныя рэкі крыві. Гісторыя іх нічому не навучыла.

У такіх умовах многім хочацца сказаць: «Гэта не наша свята».

Але ж: гэта нашы дзяды ваявалі. Яшчэ невядома, кім былі дзяды, скажам, тых беснаватых матацыклістаў з імперскімі стужкамі. А нашы прадзеды — мы кожны сваіх ведаем, колькі яны нацярпеліся і дзе паляглі. 

Таму гэта наша свята і наша Перамога. Гэта была перамога беларусаў і рускіх, украінцаў і палякаў, амерыканцаў і яўрэяў. Нашых з вамі прадзедаў. І як яны праводзілі 9 Мая, мы таксама ведаем, і ці насілі якія стужкі.

У сваёй геніяльнай аповесці «Мёртвым не баліць» Васіль Быкаў апісаў такіх розных ветэранаў і такую розную памяць. Сам Быкаў, нагадаю, прайшоў усю вайну і цудам застаўся жывы. Успамінаюцца ў гэты дзень светлай памяці партызанскі камандзір Пятро Машэраў, партызаны Аляксей Карпюк, Янка Брыль і Валянцін Тарас, разведчык Фёдар Янкоўскі, артылерыст Іван Шамякін і мільёны такіх, як яны, успамінаюцца гандляркі і паэты, дактары і сяляне, што перажылі страшныя гады, ваюючы, сеючы хлеб або ратуючы людзей.

Нельга аддаваць Дзень Перамогі шушары. Гэта не значыць, што трэба браць удзел у фальшывых мерапрыемствах. Але гэта значыць, што сярод іншых еўрапейскіх сцягоў у гэты дзень па праве ўздымаецца і беларускі. Сярод іншых моў у гэты дзень павінна гучаць і беларуская, на якой гаварылі нашы пераможцы.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну16

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Усе навіны →
Усе навіны

У Грэцыі выратавалі 44‑гадовую жанчыну, якая правяла ў моры 20 гадзін

У Мінску заўважаюць незвычайных птушак. Ці патрэбная ім дапамога людзей?2

НАТА: Расія толькі за верасень страціла больш за 50 тысяч вайскоўцаў10

Кіраўнік Palantir: У эпоху ШІ будуць мець поспех толькі дзве групы людзей17

Кая Калас: ЕС плануе захаваць ізаляцыю Расіі і Беларусі ў сусветным спорце11

Просты электраманцёр з Асіповічаў сабраў багатую калекцыю дробных манет з усяго свету1

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу145

У Гомелі зноў з'явіліся «бежанцы з Данбаса». Махлярская схема працуе ўжо больш за 10 гадоў2

У Мінску скардзяцца на збой у працы WB Taxi1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну16

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць