Грамадства2727

Вада ў беларускіх калодзежах становіцца платнай

У Барысаўскім раёне з сельскімі жыхарамі пачалі заключаць дамовы, паводле якіх яны будуць аплачваць ваду, якая спажываецца з шахтавых калодзежаў.

Інфармацыя аб заключэнні такіх дамоваў некалькі дзён таму з'явілася на сайце «Барысаўводаканал», на балансе якога знаходзіцца 566 шахтавых калодзежаў. Паведамляецца, што «з улікам вялікай тэрытарыяльнай раз'яднанасці» дамовы будуць заключацца паступова.

Як распавяла Naviny.by начальнік абаненцкага аддзела «Барысаўводаканал» Юлія Стойчава, новаўвядзенне датычыцца калодзежаў, якія знаходзяцца на балансе «Водаканала» і абслугоўваннем якіх займаецца прадпрыемства — такія крыніцы размешчаны на вуліцах і разлічаны на некалькі дамоў.

Паводле слоў спецыяліста, спагнанне аплаты за карыстанне калодзежамі стала магчымым пасля прыняцця рашэння Мінаблвыканкама № 304, якое вызначыла нормы спажывання вады для жыхароў прыватных дамоў, не падлучаных да цэнтральнага водазабеспячэння. Дакумент уступіў у сілу ў канцы кастрычніка мінулага года, а ў сакавіку гэтага ў раёне пачалі заключаць дамовы.

Норма спажывання вады з калодзежа складае 30 літраў у суткі на чалавека. Сельскія жыхары павінны аплачваць яе па субсідаваным тарыфе — 2790 рублёў за кубічны метр.

Лічыць аб'ёмы выпітай з калодзежа вады, вядома, ніхто не будзе, але выстаўляць рахункі за ваду будуць менавіта па гэтым нарматыве.

Такім чынам, сям'я з чатырох чалавек, напрыклад, у сакавіку заплаціла б за ваду каля 10 400 рублёў: 30 літраў у дзень памнажаем на чатыры (члены сям'і), а затым на 31 (дзён у месяцы) — атрымліваецца 3720 літраў ці 3,72 кубаметра, якія трэба памножыць на субсідаваны тарыф.

У сваю чаргу сельскія жыхары змогуць прад'яўляць прэтэнзіі да якасці вады і пакідаць заяўкі на ачыстку калодзежаў, дадала Юлія Стойчава.

За карыстанне калодзежамі, размешчанымі на ўласным падворку, плаціць не прыйдзецца, але чысціць іх вяскоўцы павінны за свой кошт, адзначыла спецыяліст.

У Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі Naviny.by растлумачылі, што заканадаўча «водаканалы» не абавязаны браць плату з мясцовых жыхароў за карыстанне шахтавымі калодзежамі, аднак гэта і не забаронена.

«У барысаўскага «Водаканала» ёсць на балансе гэтыя шахтавыя калодзежы, ёсць нормы па іх утрыманні — колькі разоў іх трэба чысціць, фарбаваць і г.д. У рамках прапановы барысаўскі «Водаканал», я так разумею, прапануе грамадзянам заключыць дагавор на ўтрыманне гэтых калодзежаў і, адпаведна, іх абслугоўваць», - распавёў начальнік упраўлення па працы са СМІ і зваротамі грамадзян Мінжылкамгаса Генадзь Аксціловіч.

Увядзенне платы за карыстанне калодзежамі, паводле яго слоў, дазваляе «водаканалам» скарачаць выдаткі на абслугоўванне. «Наколькі я ведаю, такая практыка распаўсюджана ў Магілёўскай вобласці», - дадаў спецыяліст.

Сярод іншых варыянтаў зніжэння выдаткаў магчымая, напрыклад, перадача калодзежа жыхару, які будзе абслугоўваць яго самастойна.

У Магілёўскай вобласці, сапраўды, шырока распаўсюджаная практыка збірання платы за карыстанне калодзежамі. Па словах начальніка ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Магілёўскага аблвыканкама Сяргея Вашкевіча, такі падыход ўкараняўся ў рэгіёне апошнія некалькі гадоў.

«У законе аб пітным водазабеспячэнні прадугледжаны цэнтралізаваныя і нецэнтралізаванага крыніцы водазабеспячэння. Паслугі водазабеспячэння датуюцца дзяржавай. Для таго каб атрымаць датацыю, мы павінны паслугу камусьці аказаць, таму што фінансуем пад аб'ёмы, - растлумачыў Сяргей Вашкевіч. - У нас гады два-тры таму была масавая перадача гэтых калодзежаў (на баланс «водаканала».) без крыніц фінансавання. Пасля гэтага ўнеслі змены ў нарматыўную дакументацыю аб тым, што шахтавыя калодзежы таксама з'яўляюцца водазабеспячэннем. Таму мы і ўвялі гэтую плату».

Рашэннямі райвыканкамаў былі ўсталяваныя нормы спажывання вады, пасля чаго заключаліся дамовы з насельніцтвам. Ваду сельскія жыхары аплачваюць па субсідаваным тарыфе.

«Скаргаў было шмат, — прызнае начальнік упраўлення ЖКГ. — Тлумачыць дэпутацкім корпусам, сельсаветамі. Людзі неяк прывыклі, што гістарычна ваду бралі, але сёння гэтае месца ўсё роўна патрабуе ўкладання сродкаў у рамонт».

Каментары27

Цяпер чытаюць

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі1

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына хацела арандаваць у Мінску стыльную двухпакаёўку за $380, але западозрыла нядобрае

Пяць гучных дыкпік-скандалаў апошніх гадоў12

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі1

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць