Грамадства4242

Міністр Шуневіч: Супраць МУС вядзецца інфармацыйная вайна

Фота Улада Швядовіча

Супраць МУС вядзецца інфармацыйная вайна, заявіў міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч 1 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Міліцыя не выглядае бездапаможнай. Проста некаторыя журналісты выстаўляюць яе ў такім святле», — падкрэсліў ён.

«Аднак ваяваць МУС ні з кім не будзе, мы выконвалі і будзем выконваць працу максімальна прафесійна. Калі парушэнне закона відавочна, то праваахоўнікі абавязаны рэагаваць.

Калі нас правакуюць, нам хамяць, мы будзем рэагаваць», — сказаў Шуневіч.

Ён таксама адзначыў, што кожны міністр павінен клапаціцца пра імідж свайго калектыву.

«Няма ў нас піяр-менеджара, можа, трэба будзе ўводзіць такую пасаду, калі не скончыцца гэтая інфармацыйная вайна», — цытуе міністра Tut.by.

Tut.by пацікавіўся ў міністра, чаму ніхто з прадстаўнікоў ведамства не стаў абмяркоўваць з журналістамі сітуацыю збітага супрацоўнікамі АМАПа ў Фрунзенскім судзе Паўла Дабравольскага.

«Хто лічыць, што наша ведамства закрытае? — пацікавіўся міністр у прысутных. — Бачыце, рукі паднялі два чалавекі з 45. Мы не закрытае міністэрства».

Па сітуацыі з Паўлам Дабравольскім міністр заявіў, што зараз міліцыя чакае вынікі праверкі. «Мы чакаем праверкі Следчага камітэта. Ведамства вынесе вердыкт, тое самае зробіць і Генпракуратура».

У Мінску паставяць помнік гарадавому, заявіў Шуневіч.

МУС некалькі змяніла стаўленне да несанкцыянаваных масавых акцый, прызнаў Шуневіч.

Каментары42

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Футбаліст зборнай Беларусі быў у цягніку, які трапіў пад удар беспілотніка пад Варонежам4

Мінскі планетарый пераехаў у Нацыянальную бібліятэку

Італія выслала ў Мінск двух беларусаў адразу пасля іх вызвалення з турмы1

Беларускія навукоўцы вывелі сліву — кажуць, у свеце аналагаў няма1

Пуцін на перамовах па Украіне можа патрабаваць вяртання НАТА да межаў 1997 года13

У Германіі беларус спрабаваў атрымаць лекі на 7000 еўра па падробленым рэцэпце1

Беларус памёр у кітайскай правінцыі Хайнань1

У Пецярбургу цела двухгадовага дзіцяці знайшлі ў халадзільніку. Яго бабулю забілі да смерці. Падазраваны — настаўнік матэматыкі8

Айцішнік зарабляў 6000 еўра, а цяпер — $50020

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць