Грамадства2020

Доктара гістарычных навук Святлану Куль-Сяльверставу звальняюць з Гродзенскага ўніверсітэта

Працягваецца палітычна матываваны пагром акадэмічных колаў Гродна.

Доктару гістарычных навук Святлане Куль-Сяльверставай не працягнулі кантракт з-за «малой публікатарскай дзейнасці». Што праўда, за апошнія пяць год выходзіць чацвёртая ейная кніга.

Папярэдні кантракт спадарыні Куль-Сяльверставай сканчаецца 29 снежня. Як афіцыйную прычыну яе звальнення называюць няпоўную адпаведнасць пасадзе, падставай для якой стала малая публікатарская дзейнасць. У мінулым годзе гісторык працавала на паўтары стаўкі.

У гэтым свядома пайшла на 0,25, бо ведала, што яе звольняць.

«Кажуць, не адпавядаю. Гэта радуе. Цяпер адпавядаць універсітэта ў Гродне — гэта сорам. Там быў такі дурдом і гулаг, што нармальнаму чалавеку не вытрымаць. Выкладчыкі былі як рабы ў адміністрацыі, дзікая бюракратыя і непавага да навукі. Гэта адбывалася менавіта апошнія два гады, як пайшоў Ярмусік з дэканства, стала зусім невыносна. За працу ў гэтым універсітэце не трымалася – гэта ўжо не мой універсітэт.

Тое, што стваралася 35 гадоў, знішчылі за тры гады», — Святлана Куль-Сяльверстава кажа пра сваё звальненне з палёгкаю.

Яна чытала курс беларускага скорапісу і беларускай гістарычнай храналогіі. У апошнія месяцы кансультавала калегу, каб перадаць яму свае веды. Мяркуе, што перадала.

Спадарыня Святлана ўжо шэсць год працуе ў Беластоку на факультэце кіравання Політэхнічнай Акадэміі.

Яна па-польску выкладае гісторыю архітэктуры і мастацтва, гісторыю культуры, два невялікіх курсы, звязаныя з эканомікай турызму, кіруе магістрантамі, вядзе магістарскі семінар. Запэўнівае, што заробку ёй хапае на жыццё. Гаворыць, галоўнае, каб хапіла на кнігі паэзіі, якія яна друкуе за свае сродкі.

«Цяпер нарэшце свабода! Я цяпер зноў пачну пісаць вершы. Яны заўсёды са мной. Увесну выйдзе новая кніга паэзіі», – не крые спадзяванняў гісторык.

Нядаўна выкладчыца аддала ў друк манаграфію «Беларускі час. Летазлічэнне ў Беларусі са старажытнасці да сучаснасці». Гэта першая кніга па гістарычнай храналогіі ў беларускай гісторыяграфіцы. Навуковец цікавіцца тэмай часу.

Наступная кніга, над якой яна працуе разам з калегам Андрэем Кіштымавым, датычыцца гадзіннікаў ды гадзінаў.

Сёлета спадарыня Святлана дасягнула пенсійнага ўзросту, але спадзяецца дапрацаваць у Беластоцкай Акадэміі да «польскай пенсіі». У перспектыве плануе заняцца вывучэннем гістарычнай метралогіі.

У хвалю звальненняў раней трапілі многія іншыя выкладчыкі Гродзенскага ўніверсітэта, сярод якіх Іна Соркіна, Вячаслаў Швед, Андрэй Чарнякевіч, Ігар Кузьмініч, Вольга Сабалеўская.

Каментары20

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын40

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

«Да апошняга моманту верылі, што хвароба будзе пераможаная». Іна Кулей пра хваробу і смерць Аляксандра Мілінкевіча і яго спадчыну3

Ад 49 капеек да 2 рублёў — колькі сёння каштуе кілаграм бульбы ў Мінску

JAC, BMG, Citroen і не толькі. Якія яшчэ маркі аўто збіраюць у Беларусі — апроч Geely13

Удары па сталі. Як расійскія ракеты разбурылі найважнейшую для Украіны металургічную індустрыю1

Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo9

Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда2

Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда10

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын40

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць