Меркаванні3030

Якія высновы зробіць Еўропа з фрустрацыі на саміце ў Вільні

Сённяшняе спатканне Усходняга партнёрства — гэта саміт з пачуццём фрустрацыі. Але высновы з яго могуць змяніць будучыню Беларусі і Украіны.

Еўропа — і Аляксандр Лукашэнка — думалі, што Дамова аб асацыяцыі з Украінай ёсць справай вырашанай. Аднак у апошні момант Кіеў саскочыў. Пад ціскам Масквы, што пагражала эканамічным армагедонам.

Адраклася інтэграцыі з ЕС і Арменія.

Беларусь ігнаруе заляцанні Брусэля і краін Еўрасаюза.

Толькі бедныя, маленькія і ўцягнутыя ў тэрытарыяльныя канфлікты Грузія і Малдова застаюцца верныя еўрапейскаму выбару.

Карацей, перад Віленскім самітам вылезлі ўсе касякі ўсходнееўрапейскай ініцыятывы Еўрасаюза, а абломы пераважылі поспехі.

Расія лёгка выйграла дыпламатычную вайну за Ўкраіну: пакуль Крэмль з Кіевам размаўляў на мове грошай, Брусэль размахваў абстрактнымі ідэямі, — сказаў у інтэрв'ю літоўскаму парталу Delfi кіраўнік Інстытута пераходных дэмакратый, былы супрацоўнік вайсковай выведкі ЗША і дыпламат Брус Джэксан.

Мова грошай — правільная

Рашэнне Украіны не падпісваць дамову аб асацыяцыі з ЕС не здзівіла Джэксана. На яго думку, гэтае рашэнне абумоўлена пагаршэннем эканамічнага становішча Украіны і несяброўскімі дзеяннямі Расеі.

«4—6 месяцаў таму палітыка Украіны пачала мяняцца. Яе змяніла пагаршэнне эканамічнага становішча. Думаю, што Януковіч падлічыў, што ў такіх умовах яго краіна не пратрымаецца бліжэйшыя 10—12 месяцаў», — сказаў Джэксан.

«Гэта эканоміка. Такая матывацыя Украіны. І гэта памылка амерыканцаў і еўрапейцаў. Пакуль мы гаварылі аб палітычных каштоўнасцях, Расія гаварыла пра эканоміку. І гэта быў правільны выбар. Расейцы патлумачылі значэнне грошай лепш, чым ЕС — значэнне Еўропы. Мы гаварылі абстрактна, яны — канкрэтна. Мы памыліліся», — мяркуе Джэксан.

А Цімашэнка памылка

Яшчэ адной памылкай, на думку Джэксана, было рашэнне акцэнтаваць справу экс-прэм'еркі Юліі Цімашэнкі. Перш за ўсё, таму, што «ў Захаду яна выклікае больш сімпатый, чым у саміх украінцаў».

Асудзіў Джэксан і выступ спікера літоўскага Сойма на Еўрамайдане ў Кіеве. «Яна не толькі не палепшыла адносіны паміж Літвой і ЕС ды Украінай, але і справакавала бурную рэакцыю Кіева».

«Трэба рабіць усё спакойна, разумна. Ствараць ўражанне, што ЕС або Літва стаяць па адзін ці другі бок барыкадаў, мне здаецца, няправільна», — сказаў Джэксан.

Ён лічыць, што ўлады Украіны прынялі дрэннае, непапулярнае рашэнне. Але нельга сказаць, што гэтае рашэнне было незаконным.

Джэксан лічыць памылкай і ўчынак прэзідэнткі Літвы Далі Грыбаўскайце. Яна на ўвесь свет заявіла, што Януковіч у тэлефоннай размове прызнаў, што свой крок Украіна зрабіла пад ціскам Расіі.

Расія перамагае?

У апошнія месяцы Расія ва Усходняй Еўропе атрымлівае адну перамогу за другой. На думку Джэксана, гэта вынік бяздзейнасці Захаду.

Украіна пакінула адкрытыя дзверы для ЕС, але, на думку Джэксана, «працягвае рызыкаваць». Бо дамовы з Еўрасаюзам яна адраклася, а стабільнай дамоўленасці з Расіяй не дасягнула. «Януковіч атрымаў тое, што хацеў. Паўзу. Але нічога больш», — адзначае Джэксан.

І падсумоўвае: тое, што Украіна мае намер працягваць перамовы пра дамову аб асацыяцыі, — добрая вестка. Кіеў не зачыняе дзвярэй, а Еўрасаюзу і ЗША застаецца пэўная свабода манеўру.

Будзе навука

Еўрасаюз павінен вучыцца на тых абломах, якія ён перажыў за пяць першых гадоў існавання Усходняга партнёрства.

У Брусэлі, Берліне, Стакгольме і Варшаве мусяць узгадаць, што незалежнасць Заходняй Еўропы пасля Другой сусветнай забяспечыў План Маршала. Ніводная з краін, якую ён датычыў, не трапіла ў будучыні пад савецкі кантроль.

Рэальнасць такая, што для канчатковага вызвалення Украіны і Беларусі з-пад усходняга дамінавання ім таксама патрэбная вялікая дапамога. Еўропа хай вучыцца гаварыць на мове еўра.

Каментары30

Цяпер чытаюць

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю12

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Ураджэнку Мінска не ўзялі на дыпламатычную службу Германіі, бо ў яе застаўся бацька ў Беларусі15

У цэнтры Варшавы паляк напаў на беларуску пасля таго, як пачуў яе акцэнт142

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце змяніла назву3

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі6

Айцішніка родам з Мазыра асудзілі па шэрагу палітычных артыкулаў і кінулі за краты1

«Байсол» запусціў традыцыйны збор для дзяцей палітвязняў перад 1 верасня3

У 48 гадоў памёр першы намеснік начальніка Партызанскага РУУС Мінска30

Памёр экс-футбаліст зборнай Італіі і «Мілана» Франка Барэзі

Хаскі з Мінска стаў тварам новай калекцыі Mark Formelle. За гэта ён атрымаў адну футболку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю12

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць