Гісторыя1010

Маргарэт Тэтчэр. Правілы жыцця

Не скажу, што мне пашанцавала. Проста я заслужыла гэта.

Як правіла, мне дастаткова дзесяці секундаў, каб скласці меркаванне пра мужчыну, і потым яно рэдка мяняецца.

Усім у сваім жыцці я абавязаная майму бацьку, і гэта надзвычай цікава, бо тыя рэчы, якія я засвоіла ў сваім маленькім гарадку, у вельмі сціплай сям’і, — гэта менавіта тыя рэчы, якія, як мне здаецца, дапамаглі перамагчы на ​​выбарах.

Калі тыя, хто мяне крытыкуе, убачылі, як я крочу па вадзе Тэмзы, яны сказалі б: гэта таму, што яна не ўмее плаваць.

Па мне, кансэнсус — гэта працэс адмовы ад сваіх перакананняў, прынцыпаў, каштоўнасцей і стратэгій. Гэта тое, у што ніхто не верыць і з чым ніхто не спрачаецца.

Вядома, банальнасці існуюць. Яны існуюць проста таму, што адлюстроўваюць праўду.

Запал да перамогі палае ў кожным з нас. Воля да перамогі — пытанне трэніроўкі. Спосаб перамогі — пытанне гонару.

Калі я буду выступаць адна супраць сарака васьмі, мне будзе шкада гэтых сарака васьмі.

Амерыка — гэта не новы Ерусалім. Яе не маглі стварыць адны святыя, а калі б і маглі, то наўрад ці яна дамаглася б росквіту.

Хочаш перарэзаць сабе горла? Не прыходзь да мяне на перавязку.

Нюрнбергскі працэс часта абвінавачваюць у тым, што гэта было «правасуддзе пераможцаў». І гэта шчырая праўда — бо так і было задумана.

Хто такі грамадства? Яго няма. Ёсць мужчыны, ёсць жанчыны, і ёсць сем’і.

Лячыць застарэлыя брытанскія хваробы сацыялізмам — гэта як лячыць лейкемію п’яўкамі.

Кожная жанчына, знаёмая з праблемамі вядзення хатняй гаспадаркі, блізкая да таго, каб разумець праблемы кіравання краінай.

Ніхто б не запомніў «добрага самарыцяніна», калі б у яго былі толькі добрыя намеры. У яго таксама былі і грошы.

Калі характар ​​праяўляе жанчына, пра яе кажуць «сука». Калі характар ​​праяўляе мужчына, пра яго кажуць «мужык».

Былы савецкі дысідэнт Уладзімір Букоўскі аднойчы, згадваючы расейскую прымаўку пра тое, што не разбіўшы яйкі, яечні не згатуеш, заўважыў, што бачыў за сваё жыццё шмат пабітых яек, але так і не пакаштаваў яечні.

У сённяшняй Брытаніі «Маркс і Спэнсэр» перамаглі Маркса і Энгельса.

Быць магутнай — гэта як быць сапраўднай лэдзі. Калі вам даводзіцца нагадваць людзям, што вы ёю з’яўляецеся, вы ёю не з’яўляецеся дакладна.

Сёння ў жанчыны ёсць мора магчымасцяў праявіць сябе: некаторыя з нас нават кіруюць краінамі. Але, кажучы праўду, нам больш пасуе рыдыкюль, чым штык.

Усім нам калісьці даводзіцца станавіцца бабулямі.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Усе навіны →
Усе навіны

«У Магілёве спеўныя, а ў нас цвітучыя». У Бабруйску паказалі, як выглядае фантан у гарадскім парку

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club12

Трамп расказаў, ці будзе падпісваць законапраект супраць Расіі, прыняцця якога дабіваўся Ліндсі Грэм3

Крысціна Ціманоўская расказала пра Недасекава, які не можа на яе забыцца, і працу на «Белсат» па-беларуску9

«Птушак амаль усіх з'елі». Лісы тэрарызуюць вёску пад самым Мінскам1

Як цяпер выглядае апусцелая мінская «Пясочніца» ФОТЫ4

У Лодзі паляк напаў на паляка, бо думаў, што ён украінец31

Саліст расійскага рок-гурта выказаўся на канцэрце супраць вайны. Яго адправілі лячыцца7

Беларуска будавала ў Расіі кватэру, але фармальна аформіла іпатэку на стрыечную сястру. І засталася ля разбітага карыта5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць