Архіў

Згубленыя ў восені

Сёлета я ня маю восені. Заўважаю, нават чую яе пах, але ня маю. Восень маўклівымі дэкарацымі праходзіць за шыбінамі аўто. Нібы на сэансе ў аўтакінатэатры, які зацягнуўся.

Жалезная скрыня на колах неяк цішком ператварылася ў маё другое жытло, што зьмяшчае ў сабе страўню і нават бібліятэку. Да нядаўняга часу — пакуль не пакінуў яе на гадзіну на неахоўнай стаянцы ля будаўнічага рынку (паблізу ад плякату, які настойліва заклікаў гэтага не рабіць) — зьмяшчала й фанатэку… Цяпер ежджу, падмармычваючы нешта сабе пад нос. Чамусьці найчасьцей па маім унутраным радыё «круцяць» Земфіру.

Заўжды можна пазнаць аўто, якое сталася другім жытлом. Па гармідары на заднім сядзеньні. Па перапоўненай попельніцы… З маёй попельніцы тырчыць пакецік з арахісам. Задняе сядзеньне заваленае кнігамі й будматэрыялам. Паміж ручніком (у сэнсе, ручным тормазам) і пасажырскім сядзеньнем — нязьменная бутэлька якой-небудзь газаванай бурды.

Езьдзіць па Менску штогод усё весялей. Стоячы ў заторы, назіраю, як адна спадарыня на навюткім «мэрсэдэсе»-кабрыялеце падразае нешта надзьмутае, танаванае і бліскучае. Віскат тармазоў, і апошняе ўяжджае ў задні бампэр «мэрсу». Ня моцна. За рулём «надзьмутага» таксама апынаецца маладая жанчына. Яна падыходзіць да крыўдзіцелькі й штосілы лупіць кулаком ёй у голаў (на бяду, празь сьпёку кабрыялет быў адкрыты). Затым пераможна сядае да сябе і зьяжджае.

Восень зрэдзьчасу прыходзіць да мяне на госьці. Так, аднаго разу яна завітала на дзесяць хвілін разам зь сябрам. Сябар прачытаў новы верш пра кастрычнік і пакінуў у попельніцы недапалак. Сваю восень ён ашчаджае.

Але прычына маёй страты восені (праўдзівей, страчанасьці ў восені) — не ў двухмесячным «дні сурка», урытмаваным паміж працай і рамонтам. Рэч у тым, што гэтае восені ня маеш і ты. Нашае першае восені…

Пад вокнамі твайго цяперашняга жытла, на асфальце, двухмэтровымі літарамі нехта напісаў: «Дзякуй за сына!!!» Я ж прыношу табе букет вільготнага кляновага лісьця й гэты, складзены за рулём, верш.

120

Ідзеш па МКАД.

За паваротам — неба

раскрые свае абдоймы

табе і твайму аўто.

Зьлева — вэлюм смугі

сьцякае з распаранай хмары,

перафарбоўваючы

ў ружовае лес і аблокі.

(Які ў Яго «Photoshop»?)

З калёнак вакол і знутры

ірвецца гітарнае сола

і завісае ў паветры

разам з падступнаю думкай:

пад гэтымі песьняй і небам,

дайшоўшы да ста сарака,

разьбіцца-распасьціся ў хлам —

ня горшы расклад. Толькі вось

шкада, няма поруч цябе.

Каментары

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць