Архіў

ТБМ больш не адраджае мовы

Улады не далі памяшканьня для зьезду Таварыства беларускай мовы.

30 кастрычніка ў Менску прайшоў IX Зьезд Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны. Напярэдадні арганізатарам мерапрыемства адмовілі ў правядзеньні зьезду ў Доме літаратара, які належыць прэзыдэнтуры, ды касьцёле Сьв. Сымона і Алены. У касьцёле спачатку пагадзіліся, але пасьля папрасілі прабачэньня. Цікава, што гэта адбылося праз два дні пасьля таго, як у Мін’юст, як патрабуе заканадаўства, быў дасланы ліст з запрашэньнем папрысутнічаць на сходзе. У выніку 128 дэлегатам прыйшлося ўшчаміцца ў цясьнюткі офіс Партыі БНФ. Людзі там сядзелі проста на галовах.

У якасьці гасьцей на форум запрасілі чыноўнікаў ды замежных паслоў. Але міністры ды старшыня Канстытуцыйнага суду ад удзелу ў зьезьдзе адмовіліся. А вось паслы ЗША і Польшчы — не. Джордж Крол падзякаваў сябрам ТБМ за дапамогу ў навучаньні беларускай мове, дзякуючы чаму ён «сяк-так размаўляе па-беларуску».

Справаздачны даклад стар-шыні ТБМ Алега Трусава стракацеў ад лічбаў. Колькасьць беларускамоўных навучэнцаў за 10 гадоў скарацілася з 40,7 да 23,8%, канал СТБ, што мае 10% беларускамоўнага вяшчаньня, узяў абавязак падняць плянку да 20%. 7000 сяброў арганізацыі рэгулярна плацяць узносы, 20 тысяч сымпатыкаў падкідаюць грошы нерэгулярна.

Старшыня ТБМ падзякаваў за павагу да роднай мовы некаторым прадпрыемствам і ўстановам: менскім хлеба- і лікёра-гарэлачным заводам, «Белпошце», Мінтранспарту — ды нагадаў пра папярэджаньне ад Мін’юсту, што ледзьве не прывяло да высяленьня сядзібы, ды расейскамоўнае вяшчаньне «Нямецкай хвалі».

Палітыкі, як звычайна, выкарыстоўвалі сход як магчымасьць выказацца. Выступалі Пятро Краўчанка, Уладзімер Колас. Вінцук Вячорка, на правах гаспадара перавысіўшы рэглямэнт, казаў пра непаразуменьні з краінамі старой Эўропы ў моўным пытаньні.

Адзіны кандыдат ад дэмсілаў Аляксандар Мілінкевіч заявіў, што ня варта чакаць, пакуль зьменіцца ўлада, а змагацца за мову тут і цяпер. Ён таксама зьвярнуў увагу на двайныя стандарты дзяржаўных СМІ. Уздымаючы віскат пра ўціск нацменшасьцяў у Прыбалтыцы, яны замоўчваюць уціск прадстаўнікоў тытульнай нацыі ў Беларусі.

Паводле вынікаў зьезду быў прыняты стос дакумэнтаў: звароты да прэзыдэнта краіны з патрабаваньнем беларускамоўнага вяшчаньня на тэлебачаньні, заснаваньня нацыянальнага ўнівэрсытэту з цалкам беларускамоўным навучаньнем, зварот да Эўрапарлямэнту з патрабаваньнем вяшчаньня на Беларусь выключна па-беларуску, лісты ў пракуратуру, Мінадукацыі, віцэ-прэм’еру Дражыну пра заклапочанасьць нападам на сям’ю Лапіцкіх. Кантраляваць ход расьсьледаваньня справы даручана Радзе ТБМ. У.Колас нават заклікаў правесьці антыфашысцкі мітынг.

Алег Трусаў быў адзінагалосна пераабраны на чацьвёрты двухгадовы тэрмін.

Адметна, што актывісты ТБМ зьмянілі рыторыку: ня трэба адраджаць мовы, яна й не памірала; трэба ўмацоўваць яе пазыцыі, пашыраць сфэру яе ўжытку.

Каментары

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю12

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Ураджэнку Мінска не ўзялі на дыпламатычную службу Германіі, бо ў яе застаўся бацька ў Беларусі15

У цэнтры Варшавы паляк напаў на беларуску пасля таго, як пачуў яе акцэнт142

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце змяніла назву3

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі6

Айцішніка родам з Мазыра асудзілі па шэрагу палітычных артыкулаў і кінулі за краты1

«Байсол» запусціў традыцыйны збор для дзяцей палітвязняў перад 1 верасня3

У 48 гадоў памёр першы намеснік начальніка Партызанскага РУУС Мінска30

Памёр экс-футбаліст зборнай Італіі і «Мілана» Франка Барэзі

Хаскі з Мінска стаў тварам новай калекцыі Mark Formelle. За гэта ён атрымаў адну футболку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю12

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць